Літоўскія памежнікі перахапілі беспілотнік з 500 пачкамі беларускіх цыгарэт
4 красавіка, Позірк. Супрацоўнікі Службы аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) Літвы 2 красавіка прымусова пасадзілі беспілотны лятальны апарат, які пераносіў з тэрыторыі Беларусі партыю кантрабандных цыгарэт, паведамляе ведамства.
Устаноўлена, што “да чатырохвінтавога дрона была прымацавана ўпакоўка з 500 пачкамі цыгарэт Minsk Capital QS, маркіраваных беларускімі [акцызнымі] маркамі”.
Сёлета, паводле звестак САДМ, выкарыстоўваючы абсталяванне для барацьбы з дронамі, літоўскія памежнікі перахапілі 18 беспілотнікаў з цыгарэтамі з Беларусі (за ўвесь 2024-ы — 54.). Папярэдні выпадак быў зафіксаваны 28 сакавіка.
У апошні час фіксуецца ўсё больш спроб перапраўкі кантрабандных грузаў з Беларусі ў Літву паветрам. У пачатку сакавіка літоўская памежная служба паведаміла, што з пачатку года перахоплена 99 партый кантрабандных цыгарэт, дастаўленых з Беларусі з дапамогай паветраных шароў (за ўвесь 2024 год — 226, 2023-і — тры, 2022-і — ніводнай).
- Эканоміка
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў у гадавым вымярэнні выраслі на 16,3% — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — жніўні сельгасвытворчасць вырасла на 6,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 28 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 9,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка


