Лукашэнка назваў “прылазнікам” статус Беларусі як партнёра БРІКС
24 кастрычніка, Позірк. Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў наяўнасць прамежкавага звяна на шляху краін, якія жадаюць далучыцца да БРІКС (скарачэнне ад Brazil, Russia, India, China, South Africa).
“Партнёрамі сталі 12 або 13 дзяржаў, у тым ліку Беларусь, — заявіў Лукашэнка ў інтэрв’ю расійскай газеце “Известия”, якое прыводзіць яго прэс-служба. — А чаму не прымаюць у БРІКС іншыя дзяржавы? Пра што БРІКС хацела б, перш чым прымаць іншыя дзяржавы, падумаць? А чаму Турцыю не прыняць? Адзіны член НАТО, які праявіў цікавасць. Пры гэтым буйная краіна, эканоміка магутная. Чаму не прыняць? Не, не прынялі. Прыдумалі гэты “прылазнік” у выглядзе партнёра”.
Разам з тым ён назваў партнёрства абавязковай прыступкай перад уступленнем у “гэты клуб”.
“Добра, гэта (статус партнёра. — “Позірк”.) магчыма. Але мяне насцярожвае ў гэтым тое, каб бюракраты, якія робяць і прапануюць кіраўнікам дзяржаў гэтыя дакументы, не завалакіцілі ўсё. Каб бюракратычны апарат не знішчыў тыя пытанні, якія сёння стаяць перад дзяржавамі, якія ўваходзяць у склад БРІКС. (…) Вось сабраліся, паказалі адзін аднаму, неяк выступілі і раз’ехаліся. А вынік?” — сказаў Лукашэнка.
На яго думку, працэс наступлення шматпалярнага свету — ужо “аб’ектыўная рэч”, якая “не залежыць ад чыйго-небудзь жадання”. У гэтай сітуацыі, лічыць ён, многія краіны “думаюць, куды “прыхінуцца”, з кім быць у саюзе і супрацоўнічаць, няхай гэта будзе рэгіянальныя або глабальныя аб’яднанні”.
У выпадку з БРІКС Лукашэнка лічыць важным, каб там “не было тармажэння пры вырашэнні ключавых пытанняў”. А калі такое адбываецца, то ініцыятыву па прасоўванні працэсу “павінны браць на сябе дзяржавы-заснавальнікі”.
“Трэба, каб кіраўнікі дзяржаў-заснавальнікаў, а іх пяць, узяліся за вырашэнне гэтага пытання, арганізавалі адпаведную групу, адлучылі галоўныя, агульныя пытанні. Тыпу аплатнай сістэмы, гандлю праз крыптавалюты, нацыянальныя валюты і гэтак далей. Лагістыка вельмі важная для гандлю і іншыя пытанні. Каб яны адлучылі гэтае пытанне і прапанавалі шляхі вырашэння. Падключаючы нас, яшчэ кагосьці і гэтак далей, каго палічаць патрэбным”, — прапанаваў Лукашэнка, падкрэсліўшы, што “трэба варушыцца, нельга спыняцца”.
Інакш, на яго думку, “калі мы не рэалізуем задумы, не задаволім чаканні іншых дзяржаў, калектыўны Захад пераможа і будзе з нас проста смяяцца”.
Сяброўства ў БРІКС ён назваў “жаданым”для Беларусі і выказаў гатоўнасць “рабіць свой унёсак у вырашэнне агульных пытанняў, якія стаяць перад намі”.
“Некаторыя заявілі аб уступленні ў БРІКС, а потым узялі паўзу. Злучаныя Штаты Амерыкі, калектыўны Захад (яны сябе так называюць) разгарнулі барацьбу за паніжэнне статусу БРІКС. Прыклады мы ведаем. Ідзе ціск. Не буду называць гэтыя краіны, бо гэта закрытая інфармацыя. Яны могуць казаць, што гэта не так. Але мы ведаем. Прытым краіны, з якімі Расія і мы ў добрых адносінах. Гэта значыць ідзе ціск: “Калі вы ў БРІКС, значыць, мы з вамі не будзем гандляваць, Вы інвестыцыі, крэдыты не атрымаеце, мы створым вам складанасці і цяжкасці”, — заявіў Лукашэнка.
Улетку 2006 года Бразілія, Расія, Індыя і Кітай пачалі працэс фарміравання БРІК — садружнасці дзяржаў, заснаванага на прынцыпах эканамічнага супрацоўніцтва. Першы саміт БРІК, які азнаменаваў стварэнне аб’яднання, адбыўся ў чэрвені 2009 года.
У 2011-м Садружнасць БРІК было перайменаваная ў БРІКС пасля далучэння Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.
З пачатку 2024 года арганізацыя ператварылася ў БРІКС+ (часта “+” у назве апускаюць), калі ў яе прынялі Іран, Саудаўскую Аравію, Егіпет, Эфіопію і ААЭ. Аргенціна, якая атрымала афіцыйнае запрашэнне, адмовілася ад уступлення пасля прыходу да ўлады ў снежні 2023 года прэзідэнта Хаўера Мілея.
Беларусь падала заяўку на ўступленне ў арганізацыю летась.
У 2020-х заяўкі на ўступленне ў БРІКС падалі Алжыр, Бангладэш, Бахрэйн, Інданезія. Цікавасць да патэнцыйнага далучэння праявілі Ангола, Афганістан, Венесуэла, Габон, Гандурас, Гвінея-Бісаў, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Зімбабвэ, Казахстан, Каморы, Куба, Мексіка, Нігерыя, Нікарагуа, Пакістан, Сенегал, Сірыя, Судан, Тайланд, Туніс, Турцыя, Уганда і Уругвай.
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія 16 месяцаў колькасць спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+