У краінах СНД за некалькі дзён затрымана больш за 300 чалавек, абвешчаных у вышук у Беларусі — МУС

30 кастрычніка, Позірк. У рамках міждзяржаўнага спецмерапрыемства “Вышук” у краінах СНД затрымана больш за 300 чалавек, якія абвешчаныя ў вышук у Беларусі, паведамляе тэлеграм-канал ведамасных выданняў МУС “На варце” і “Міліцыя Беларусі”.
Адзначаецца, што звыш 140 з іх затрымана на тэрыторыі Расіі.
Таксама падчас спецмерапрыемства “ўстаноўлена месцазнаходжанне больш за 100 зніклых без вестак, амаль 500 адказчыкаў і даўжнікоў”.
На тэрыторыі Беларусі ў рамках аперацыі затрымана больш за 70 злачынцаў, “устаноўлена месцазнаходжанне пяці без вестак зніклых, якіх шукалі іншыя дзяржавы”.
Актыўная фаза спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Вышук” праходзіла 23 і 24 кастрычніка. Ведамствы якіх краін СНД, акрамя Расіі, удзельнічалі ў аперацыі, не пазначана. Мэта спецмерапрыемства — “павышэнне эфектыўнасці ўзаемадзеяння праваахоўнікаў з розных краін па вышуку абвінавачаных, месцазнаходжанне якіх невядома, грамадзян, якія хаваюцца ад органаў, якія вядуць крымінальны працэс, якія ўхіляюцца ад адбыцця пакарання, без вестак зніклых, адказчыкаў па грамадзянскіх і эканамічных справах”.
“У прыватнасці, для ўстанаўлення месцазнаходжання і затрымання названых асоб пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, што рэалізуюцца калегамі з Расіі, у гэтую краіну накіроўваліся супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС і тэрытарыяльных органаў унутраных спраў Беларусі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Сярод затрыманых у Маскве, як сцвярджаецца, — дырэктар аднаго з мінскіх турыстычных агенцтваў, якая “на падставе аказання турыстычных паслуг падманным шляхам завалодала грашовымі сродкамі больш за 30 грамадзян на агульную суму звыш 140.000 рублёў”.


- Эканоміка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у жніўні знізіўся на 1,14% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольская памежная служба больш за тыдзень не фіксуе актыўнасці мігрантаў на фоне публічных кантактаў Мінска і ВаршавыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНяма краіны, дзе не было б ніводнага карыснага рашэння праблем беларусаў — МамаеваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаЛатушка назваў сустрэчу Сікорскага з Рыжанковым "мінімальным з магчымых узроўнем камунікацыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСтатслужбы Беларусі і Расіі зафіксавалі ў жніўні аднолькавае зніжэнне цэн — да сотых адсотка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў доля стратных прадпрыемстваў павялічылася да 20% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка

