Дзяржпагранкамітэт чарговы раз абвінаваціў латвійскіх пагранічнікаў у смерці мігранта
5 лістапада, Позірк. Аб выяўленні каля мяжы з Латвіяй 5 лістапада двух грамадзян Самалі паведаміў 5 лістапада Дзяржаўны пагранічны камітэт (ДПК).
“Адзін з іх быў ужо мёртвы”, — гаворыцца ў паведамленні.
Са спасылкай на паказанні іншага замежніка ДПК сцвярджае, што напярэдадні мігранты былі затрыманыя латвійскімі сілавікамі і “жорстка збітыя”. Ад атрыманых траўмаў адзін з мужчын “спачатку страціў прытомнасць, а потым памёр”, адзначае ведамства.
“Затым супрацоўнікі латвійскай паліцыі пазбавіліся ад цела, выкінуўшы труп і збітага бежанца на беларускі бок. На месца выкліканыя медыкі і следча-аператыўная група”, — паведамляе ДПК.
Заяўляецца, што з пачатку года на мяжы з краінамі ЕС знойдзена 17 загінулых замежнікаў: 11 целаў на мяжы з Латвіяй, 6 — на мяжы з Польшчай.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Беларускія ўлады рэгулярна паведамляюць пра пакуты, фізічныя траўмы і гібель замежнікаў на мяжы з краінамі ЕС, нязменна ўскладаючы адказнасць за гэта на супрацоўнікаў сілавых ведамстваў Польшчы, Літвы і Латвіі. Пры гэтым беларускі бок не паведамляе, як мігранты аказваюцца на мяжы з краінамі ЕС у зоне адказнасці пагранічнага ведамства.
Не менш за 116 нелегальных мігрантаў, у тым ліку 15 жанчын, памерла на мяжы Беларусі з краінамі ЕС за тры гады — з вясны 2021-га па канец сакавіка 2024-га, вынікае з дакладу “Бяспечнага шляху няма. Смерці мігрант_ак на мяжы Еўрапейскага саюза і Беларусі” праваабарончай арганізацыі Human Constanta. Непасрэдна на тэрыторыі Беларусі на канец сакавіка 2024 года памерла не менш за 47 чалавек.
Пра напады на польскіх вайскоўцаў і памежнікаў нелегальных мігрантаў, якія спрабавалі трапіць у Еўрасаюз з беларускай тэрыторыі, публічна паведамлялася ў канцы траўня і пачатку чэрвеня.
6 чэрвеня стала вядома пра смерць вайскоўца 1-й танкавай брыгады Матэвуша Сітэка, параненага 28 траўня на мяжы з Беларуссю. Паводле інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, Сітэк падвергнуўся нападу мігранта, які ў складзе вялікай групы спрабаваў незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі.
27 кастрычніка 2023 года, каментуючы патокі нелегальнай міграцыі з Беларусі ў краіны Еўрасаюза, Аляксандр Лукашэнка заявіў: “Мы не адстойнік, мы нікога тут лавіць не будзем. Тым больш вы (краіны Захаду. — “Позірк”.) іх паклікалі. Хай ідуць”.
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаСтаршыня “Беллегпрама” сцвярджае, што ў 2024 годзе канцэрн аднавіў пастаўкі ў краіны ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ лістападзе намінальны сярэдні заробак знізіўся на 1,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21–23 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка