Лукашэнка памілаваў яшчэ 31 асуджанага з палітычных матываў (дапоўнена)

7 лістапада, Позірк. Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб памілаванні 31 чалавека, асуджанага за “злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці”, паведаміла яго прэс-служба.
Адзначаецца, што памілаваныя дзве жанчыны і 29 мужчын. 17 маюць хранічныя захворванні, 3 з’яўляюцца інвалідамі, дзеці ёсць у 27 асуджаных, з іх 7 — шматдзетныя.
Асуджаныя “вызваленыя ад асноўнага пакарання без зняцця судзімасці”. Міністэрства ўнутраных спраў “забяспечыць кантроль за іх правапаслухмянымі паводзінамі”.
27 верасня на сустрэчы са студэнтамі інжынерна-тэхнічных ВНУ Мінска Лукашэнка заявіў, што практыка памілавання “асуджаных за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці” будзе працягнутая, бо гэта — “канстытуцыйны абавязак прэзідэнта”.
Паводле слоў Лукашэнкі, вызваляцца будуць “тыя, якія абяцалі, каяліся, што зменяць сваю пазіцыю, не будуць перашкаджаць іншым людзям”. Пры гэтым “бывае, што яны парушаюць свае абавязацельствы”, дадаў ён.
Лукашэнка таксама заявіў, што перад прыняццем рашэнняў аб памілаванні палітвязняў на яго “ніхто не ціснуў”.
У 2020 годзе падчас масавых пратэстаў, на яго думку, “многія людзі, асабліва маладыя, не цямілі і “паперлі” ў агульнай масе”. “Адна справа, калі ты дзесьці там у натоўпе ішоў, а іншая — калі здзяйсняў крымінальна каральнае злачынства”, — адзначыў Лукашэнка, не згадаўшы, што ў крымінальным парадку да рэальных тэрмінаў зняволення дагэтуль прыгаворваюцца звычайныя ўдзельнікі мірных маніфестацый (арт. 342 КК).
16 верасня Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 37 чалавек, асуджаных за “злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці”, 4 верасня і 16 жніўня паводле такога ж механізму было памілавана па 30 чалавек.
На пачатку ліпеня праваабаронцы паведамлялі аб выхадзе 18 палітвязняў, які адбыўся пасля заявы Лукашэнкі аб вызваленні яго “вельмі цяжкахворых” апанентаў.
Старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала ў тэлеінтэрв’ю тады адзначыў, што пасля згаданай заявы было вызвалена 14 чалавек. Сярод іх быў хворы на рак старшыня Партыі БНФ (ліквідаваная ўладамі) Рыгор Кастусёў.
У Беларусі на 7 лістапада 1.287 чалавек прызнана палітычнымі зняволенымі. Столькі ж было і днём раней, аднак у параўнанні з 5 лістапада іх колькасць зменшылася адразу на 25. “Позірк” накіраваў праваабаронцам запыт, ці не звязана гэта, у прыватнасці, з апошнім указам аб памілаванні. Праваабарончы цэнтр “Вясна” адказаў, што не звязана, са спісу прыбраныя “людзі, якія цягам [апошняга] месяца выйшлі на волю”.
Гл. таксама па тэме:
Жонка Бяляцкага назвала вызваленне палітвязняў “гульнёй Лукашэнкі” (дапоўнена)
КДБ вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы

- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне Варшавы за мінулы тыдзень Польшу пакінулі 34 грамадзяніны Беларусі, у тым ліку шесть — прымусова (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС найбольшая за апошнія дзевяць месяцаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДадатнае сальда знешняга гандлю паслугамі сектара ІКТ за пяць месяцаў перавысіла 790 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 13 ліпеня — 30 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка

