Ціханоўская да гадавіны смерці Рамана Бандарэнкі: Мы павінны выходзіць, пакуль не вернем сабе краіну
10 лістапада, Позірк. “Я выходжу”, такія былі апошнія словы Рамана Бандарэнкі. Ён выйшаў, каб абараніць нашыя сімвалы, спыніць гвалт і беззаконне ў краіне, каб мы змаглі жыць у свабоднай Беларусі”, — адзначыла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 10 лістапада ў цэнтры Вільнюса на акцыі, прымеркаванай да чацвёртай гадавіны смерці маладога мінчука ў перыяд поствыбарчых пратэстаў.
У мемарыяльнай акцыі, зладжанай прадстаўнікамі дыяспары і арганізацыяй “Дапамога”, узяла ўдзел каля сотні беларусаў.
“Раману быў толькі 31 год, — сказала Ціханоўская. — Ён ахвяраваў сваім жыццём дзеля нас з вамі. Ён стаў беларускім героем, як і Вітольд Ашурак, Алесь Пушкін, ваяры палка Каліноўскага і многія іншыя беларусы. З 2020 года ў Беларусі як мінімум 18 чалавек былі забітыя або закатаваныя рэжымам. І мы павінны зрабіць усё, каб іх ахвяры не былі дарэмныя. Мы павінны выходзіць, як наказаў нам Раман. Мы павінны выходзіць, пакуль не будуць вызваленыя ўсе палітвязні, пакуль не будуць пакараныя ўсе злачынцы. Мы павінны выходзіць, пакуль мы не вернем сабе нашую краіну. <…> Я ўпэўненая, што і забойцы Рамана Бандарэнкі будуць пакараныя”.
“Сёння мы тут не толькі, каб узгадаць Рамана, але і паказаць, што яго ідэі працягваюць жыць. Пакуль ёсць людзі, якія працягваюць змагацца, пакуль ёсць людзі, якія падтрымліваюць адзін аднаго, знаходзяць у сабе сілы выходзіць, гэта значыць, што нашая барацьць не спынілася. Дзякуй, што сёння вы тут, дзякуй, што працягваеце выходзіць”, — падсумавала Ціханоўская.
Увечары 11 лістапада 2020 года невядомыя зразалі белыя і чырвоныя стужкі, якія ўпрыгожвалі “плошчу Перамен” (двор на вул. Чарвякова ў Мінску). 31-гадовы Бандарэнка паспрабаваў умяшацца, яго збілі, даставілі ва УУС Цэнтральнага раёна, адкуль ён праз некалькі гадзін паступіў у бальніцу хуткай дапамогі ў стане комы. Мужчына памёр на наступны дзень, не прыходзячы ў прытомнасць.
18 лютага 2021 года Генпракуратура паведаміла пра узбуджэнне крымінальнай справы “па факце наўмыснага прычынення цяжкага цялеснага пашкоджання, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці Бандарэнкі Рамана Ігаравіча” (ч. 3 арт. 147 КК). Пры гэтым было заяўлена, што “дачыненне супрацоўнікаў органаў унутраных спраў да прычынення Бандарэнкі Р. І. цялесных пашкоджанняў не выяўлена”. Праз сем месяцаў гэтае ж ведамства прыпыніла расследаванне “з прычыны невысвятлення асобы, якая падлягае прыцягненню ў якасці абвінавачанага”.
У жніўні 2022 года “Кіберпартызаны” апублікавалі запіс тэлефонных размоў прэс-сакратара Аляксандра Лукашэнкі Наталлі Эйсмант, старшыні Федэрацыі хакея Дзмітрыя Баскава (цяпер член Савета Рэспублікі) і спартсмена Дзмітрыя Шакуты пра паездку на “плошчу Перамен” 11 лістапада 2020 года, калі там быў збіты Бандарэнка, а пасля — пра абставіны смерці мужчыны. ДзяржСМІ не сталі адмаўляць сапраўднасць аўдыёзапісаў, але назвалі іх інсцэніроўкай, якая праводзілася пад кантролем беларускіх спецслужбаў.
Праваабаронцы ўпэўненыя, што Бандарэнка загінуў “у выніку ўзгодненых дзеянняў прадстаўнікоў МУС і арганізаванага з ведама і пры ўхваленні ўладаў атрада карнікаў-добраахвотнікаў з ліку прыхільнікаў і набліжаных Лукашэнкі”.
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа апошнія тры гады колькасць уведзеных у эксплуатацыю кватэр скарацілася на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУрад Украіны прапануе выключыць беларускую мову са спісу тых, якія падлягаюць абароне ў краіне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаДыпламатычнае збліжэнне рэжыму з Ватыканам раней суправаджалася вызваленнем палітвязняў, але сітуацыя змянілася — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка