У “спіс экстрэмістаў” дададзена яшчэ 38 чалавек, у іх ліку шэсць палітвязняў
16 лістапада, Позірк. У пералік “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, 16 лістапада дададзена яшчэ 38 чалавек. Цяпер у дакуменце, апублікаваным на сайце Міністэрства ўнутраных спраў, 4.655 пазіцый.
Усе ўнесеныя ў абноўлены спіс людзі асуджаныя паводле артыкулаў, якія ўлады выкарыстоўваюць для палітычнага пераследу, аднак нададзены праваабаронцамі статус палітвязня мае толькі шэсць з іх. Пры гэтым, згодна з дакументам, пакаранне адбываюць 14 чалавек (насупраць 23 прозвішчаў стаіць пазнака “судзімасць не пагашаная”, гэта можа азначаць, што ім прызначана пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі; насупраць аднаго — “прымусова лечыцца ў псіхіятрычным стацыянары са звычайным назіраннем”).
У пералік дададзеныя палітвязні Пётр Зіневіч (2,5 года пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса; тут і далей тэрмін паводле даных праваабаронцаў, артыкул — на падставе інфармацыі са спісу на сайце МУС), Аляксандр Тарасевіч (1,5 года, ч. 1 арт. 342), Дзмітрый Блашчаніца (1,5 года, ч. 1 арт. 342), Яўген Блінкоў (2 гады, арт. 369), Вілен Тургуноў (тэрмін невядомы, ч. 1 арт. 130, ч. 3 арт. 361, ч. 2 арт. 367), Аляксандр Камлёнак (тэрмін невядомы, ч. 1 арт. 368, ч. 1 арт. 3612).
Варта адзначыць, што ў спісе фігуруе Надзея Пташынская (абмежаванне свабоды ў папраўчай установе адкрытага тыпу на невядомы тэрмін, ч. 1 арт. 342), якой праваабарончая супольнасць постфактум надала статус былой палітзняволенай.
Астатнія занесеныя ў пералік:
- Крысціна Каспяровіч — ч. 1 арт. 342;
- Аляксей Літвінаў — ч. 1 арт. 342;
- Яўген Лукашэвіч — ч. 1 арт. 342;
- Андрэй Магілёўцаў — ч. 1 арт. 342;
- Андрэй Лапіцкі — ч. 1 арт. 342;
- Валерыя Сурман — ч. 1 арт. 342;
- Паліна Мельнічонак — ч. 1 арт. 342;
- Аліна Хадасевіч — ч. 1 арт. 342;
- Анастасія Філановіч — ч. 1 арт. 342;
- Арцём Мардовіч — ч. 1 арт. 342;
- Аляксей Мельнік — ч. 1 арт. 342;
- Ірына Іванчыкава — ч. 1 арт. 342;
- Максім Карабак — ч. 1 арт. 342;
- Аляксандр Быстроў — ч. 1 арт. 342;
- Святлана Вахрушава — ч. 1 арт. 342;
- Кацярына Янцэвіч — ч. 1 арт. 342;
- Юрый Мялешка — ч. 1 арт. 342;
- Павел Мірановіч — ч. 1 арт. 342;
- Вадзім Сенюта — ч. 1 арт. 342;
- Сяргей Шынкевіч – ч. 1 арт. 342;
- Уладзімір Логвін — ч. 1 арт. 342;
- Арцём Стасюкевіч — ч. 1 арт. 342;
- Наталля Маныла — ч. 1 арт. 3614 (на прымусовым лячэнні);
- Максім Леўчанка — ч. 2 арт. 367;
- Дзмітрый Мезяк — ч. 2 арт. 367;
- Андрэй Лук’янчык — ч. 1 арт. 368;
- Дзмітрый Дзекола — ч. 1 арт. 368;
- Уладзімір Навумовіч — ч. 3 арт. 3611, ч. 1 арт. 368;
- Канстанцін Глотаў — ч. 1 арт. 3614, ч. 1 арт. 380;
- Віталь Вяргейчык — ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 3613;
- Дзмітрый Цімашкоў — ч. 1 арт. 342, ч. 1 арт. 366, ч. 1 арт. 130, ч. 2 арт. 367.
Фінансавыя аперацыі асоб, уключаных у “спіс экстрэмістаў”, кантралююцца “з мэтай прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці”.
Даведка “Позірку”:
- ч. 1 арт. 13 — падрыхтоўка да злачынства — прышуканне або прыстасаванне сродкаў або прылад або іншае наўмыснае стварэнне ўмоў для здзяйснення канкрэтнага злачынства;
- ч. 1 арт. 130 — наўмысныя дзеянні, скіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы паводле прыкметы расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці;
- ч. 1 арт. 342 — арганізацыя групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаюцца з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, або актыўны ўдзел у такіх дзеяннях пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства;
- ч. 3 арт. 361 — публічныя заклікі да захопу ўлады ці гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу Беларусі, ці здрады дзяржаве, ці здзяйснення тэракту ці дыверсіі, ці ажыццяўлення дзеянняў, скіраваных на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці, ці здзяйснення іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы Беларусі, у тым ліку на прымяненне мер абмежавальнага характару (санкцый); заклікі да замежнай дзяржавы, замежнай ці міжнароднай арганізацыі здзейсніць дзеянні, скіраваныя на прычыненне шкоды нацбяспецы Беларусі, — з выкарыстаннем СМІ, інтэрнэту, альбо службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, альбо дзеянні, якія пацягнулі цяжкія наступствы;
- ч. 3 арт. 3611 — уваходжанне асобы ў склад экстрэмісцкага фарміравання ў мэтах здзяйснення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні);
- ч. 1 арт. 3612 — перадача або збор грашовых сродкаў, каштоўных папер або іншай маёмасці, у тым ліку маёмасных правоў і выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, любым спосабам для свядомага забеспячэння экстрэмісцкай дзейнасці, дзейнасці, скіраванай на рэабілітацыю нацызму;
- ч. 1 арт. 3613 — удзел грамадзяніна Беларусі або асобы без грамадзянства, якая стала жыве ў Рэспубліцы Беларусьна, на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні аднаго з супрацьлеглых бакоў, а таксама ўдзел ва ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях без паўнамоцтва дзяржавы;
- ч. 1 арт. 3614 — вярбоўка, іншае ўцягванне асобы ў экстрэмісцкую дзейнасць, навучанне, а роўна іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
- ч. 1 арт. 366 — гвалт або пагроза гвалтам, знішчэннем або пашкоджаннем маёмасці ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, або іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак па ахове грамадскага парадку або спыненні правапарушэнняў, або іх блізкіх у мэтах перашкоды законнай дзейнасці або прымусу да змены характару гэтай дзейнасці або з помсты за выкананне службовых абавязкаў або грамадскага абавязку;
- ч. 2 арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта ў публічным выступе, друкаваным або публічна дэманстраваным творы, СМІ, інтэрнэце, здзейснены асобай, раней судзімай за паклёп або абразу, або злучаны з абвінавачаннем у здзяйсненні цяжкага або асабліва цяжкага злачынства;
- ч. 1 арт. 368 — публічная абраза прэзідэнта;
- арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады або яго блізкіх у сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, здзейсненая ў публічным выступе, друкаваным або публічна дэманстраваным творы, СМІ або інтэрнэце;
- ч. 1 арт. 380 — падробка пасведчання або іншага афіцыйнага дакумента, які надае правы або вызваляе ад абавязкаў, у мэтах выкарыстання такога дакумента самім выканаўцам або іншай асобай, або збыт такога дакумента, або выраб падробленых штампаў, пячатак, бланкаў у тых жа мэтах, або іх збыт, або выкарыстанне заведама фальшывага дакумента.
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі працягваюць павялічвацца сярэднія працэнтныя стаўкі па крэдытах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаМКС у Гаазе звычайна прымае рашэнне аб магчымым пачатку расследавання на працягу паўгода — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗапаволенне росту прамысловай вытворчасці назіраецца ў Беларусі трэці месяц запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаТавараабарот у сферы грамадскага харчавання ў студзені — кастрычніку 2024 года вырас на 11% — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаТрэці месяц запар фіксуецца ўсё меншы рост аб'ёму грузаперавозак у гадавым вымярэнніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаНовая хваля затрыманняў у Беларусі — другая навіна пасля званка Шольца Пуціну на Нямецкім радыёМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка84% тых, хто пацярпеў ад катаванняў у сувязі з падзеямі 2020 года, не вераць у магчымасць хуткага правасуддзя ў Беларусі — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка