СК распачаў крымінальную справу ў сувязі са смяротнай аварыяй пад Івацэвічамі

16 лістапада, Позірк. У сувязі з аўтамабільнай аварыяй, якая здарылася раніцай 16 лістапада пад Івацэвічамі (Брэсцкая вобласць), Следчы камітэт адкрыў крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці чалавека).
Раней прэс-служба МУС паведаміла, што трагедыя адбылася на 149-м кіламетры аўтадарогі М1/Е30 (Брэст — Мінск — мяжа РФ). 61-гадовы кіроўца грузавіка “Мэрсэдэс” падчас развароту не саступіў дарогу і сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем “Аўдзі”. У выніку аварыі 60-гадовы кіроўца “Аўдзі” загінуў, пацярпела яго 32-гадовая пасажырка і дзеці, якія знаходзіліся ў салоне.
Следчы камітэт удакладняе, што кіроўца грузавіка разварочваўся ў забароненым месцы. Акрамя таго, паводле звестак ведамства, з траіх дзяцей, якія знаходзіліся ў легкавым аўто, пацярпелі двое — 9 і 12 гадоў, а “аднагадовае дзіця цудам не пацярпела” (МУС паведамляла, што пацярпелі ўсе трое, пры гэтым называўся ўзрост — 1, 9 і 11 гадоў).
“На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група”, — гаворыцца ў паведамленні СК.

- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаПазьняк: Злучаныя Штаты — адзіная краіна, якая можа дапамагчы беларусамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКіраўнік ДПК анансаваў стварэнне яшчэ шасці пагранічных застаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПазьняк: Беларуская мова і ёсць беларуская нацыя, ніякая нацыянальная свядомасць "на русском языке" не ўзнікне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля шасцідзённай паўзы Літва зноў зафіксавала актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы ў Беларусі за апошні год зменшылася на 2,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАмаль тыдзень Літва не фіксуе спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка