Польскія прафсаюзныя актывісты пратэстуюць супраць паставак угнаенняў з Беларусі
21 лістапада, Позірк. Некалькі сотняў прафсаюзных актывістаў прыняло ўдзел у акцыі пратэсту, якая прайшла 20 лістапада ў польскім Шчэціне, запатрабаваўшы ад уладаў спынення паставак угнаенняў з Беларусі і Расіі, паведамляе партал topagrar.pl.
Адзначаецца, што акцыя была арганізаваная польскім вытворцам угнаенняў Grupa Azoty, падставай паслужылі планы рэструктурызацыі кампаніі і асцярогі, што яны прывядуць да звальненняў супрацоўнікаў.
Пратэстоўцы прынялі петыцыю на адрас прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска, у якой, як заяўляецца, “утрымліваецца шэраг патрабаванняў адносна ўгнаенняў і занятасці”.
28 кастрычніка стала вядома, што Міністэрства дзяржмаёмасці Польшчы звярнулася да Міністэрства развіцця і тэхналогій з просьбай падаць у Еўракамісію заяўку на ўвядзенне 30-працэнтнай мытнай пошліны на імпарт угнаенняў з Беларусі і Расіі.
Паведамлялася, што за сем месяцаў 2024 года Польшча імпартавала з Беларусі 185,5 тыс. тон угнаенняў. За той жа перыяд 2023-га краіна набыла 13,4 тыс. т беларускіх угнаенняў. Такім чынам за год імпарт вырас амаль у 14 разоў. З Расіі Польшча імпартавала 721,5 тыс. т угнаенняў (рост у 2,9 разы; 246,7 тыс. т).
Пры гэтым чыстыя страты Grupa Azoty у першым паўгоддзі гэтага года склалі 748 млн злотых (каля 187 млн долараў).
Згаданая кампанія тады звярнула ўвагу на тое, што “ўгнаенні з Расіі і Беларусі вырабляюцца з значна меншымі выдаткамі на газ і не абкладаюцца ніякімі імпартнымі пошлінамі ў выніку дзеяння сістэмы ETS, якая функцыянуе ў ЕС”.
“Усё большы імпарт з Расіі і Беларусі азначае, што Еўрасаюз становіцца па-сапраўднаму залежным ад угнаенняў з гэтых напрамкаў. Мы ўжо назіраем, што цэны на імпартаваныя ўгнаенні наўмысна заніжаюцца, каб істотна аслабіць рынак і, як следства, пазіцыі вытворцаў ЕС”, — канстатаваў вытворца, дадаўшы, што расійскія і беларускія вытворцы ў той жа час інвестуюць у свае заводы і мадэрнізуюць тэхналогіі вытворчасці угнаенняў.
Усё гэта, мяркуе кампанія, можа мець наступствы для харчовай бяспекі Еўрасаюза.
7 кастрычніка паведамлялася, што Беларусь па выніках першага паўгоддзя знаходзіцца на трэцім месцы паводле аб’ёму паставак у Польшчу азотных угнаенняў, саступаючы Расіі і Германіі, але апярэджваючы Літву, Алжыр, Венгрыю, Нідэрланды, Казахстан і Нігерыю.
Беларускія камбінаваныя ўгнаенні ў студзені — чэрвені 2024 года занялі шостую пазіцыю на польскім рынку, саступіўшы Марока, Расіі, Фінляндыі, Нідэрландам і Літве, але апярэдзіўшы Нарвегію.
Што да калійных угнаенняў, іх найбуйнейшымі пастаўшчыкамі на польскі рынак у першым паўгоддзі сталі Германія, Расія, Канада, Вялікабрытанія, Кітай, Іспанія, Іарданія і Ізраіль. Адсутнасць Беларусі ў гэтым спісе, мяркуючы з усяго, звязаная з дзейнымі еўрапейскімі санкцыямі.
У цэлым доля беларускіх мінеральных угнаенняў на польскім рынку ў першым паўгоддзі 2024 года склала 6,9%, гэта чацвёрты паказчык пасля Расіі (29,2%), Германіі (20,8%) і Літвы (7,6%). За Беларуссю ідуць Марока (4,9%) і Нідэрланды (4,1%).
Тады адзначалася, што польскія прадстаўнікі галіны ўгнаенняў папярэджваюць, што далейшае павелічэнне імпарту ўгнаенняў з Расіі і Беларусі можа прывесці да выцяснення айчынных вытворцаў з рынку і паўтарэння г. зв. “ірландскага варыянту”, пры якім пасля ліквідацыі ўласнай вытворчасці адбыўся значны рост коштаў на ўгнаенні.
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка