У Беларусь дастаўленая чарговая батарэя расійскага ЗРК “Тор-М2”, мадэрнізаваная з улікам досведу вайны ва Украіне
21 лістапада, Позірк. У Беларусь дастаўленая чарговая батарэя зенітных ракетных комплексаў “Тор-М2”, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Падкрэсліваецца, што ўзбраенне, якое паступіла ў Беларусь, “дапрацаванае расійскімі канструктарамі з улікам досведу іх прымянення” на вайне супраць Украіны.
У ведамстве заявілі, што згаданы ЗРК “забяспечвае эфектыўную супрацьпаветраную абарону прызначаных аб’ектаў”. “Комплекс здольны выконваць баявыя задачы ў любых кліматычных умовах”, ён можа “адначасова ўразіць 16 цэляў, якія дзейнічаюць з любых напрамкаў з хуткасцю да 730 м/з, на далёкасці да 12 км і вышыні да 10 км і днём, і ноччу, у любых умовах надвор’я”, адзначыла Мінабароны.
“Паступленне чарговай партыі зенітнага ракетнага комплексу з’яўляецца яркім прыкладам плённага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў пытаннях удасканалення адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны”, — заявіў начальнік упраўлення зенітных ракетных войскаў ВПС і войскаў СПА Узброеных сіл Андрэй Севярынчык.
13 студзеня 2023 года на ўзбраенне 15-й зенітнай ракетнай брыгады ў Фаніпалі (Дзяржынскі раён Мінскай вобласці) паступілі ЗРК “Тор-М2К”, дастаўленыя ў Беларусь у снежні 2022 года.
У жніўні гэтага года вайскоўцы гэтай брыгады ў рамках баявога дзяжурства здзейснілі баявы пуск з ЗРК “Тор-М2 К” падчас трэніроўкі на палігоне Ашулук (Расія). У Мінабароны заяўлялі, што “баявы пуск з баявой машыны, якая рухаецца, ажыццяўляўся беларускім разлікам упершыню”. “Раней пускі з дадзенага зенітнага ракетнага комплексу здзяйсняліся толькі з агнявой пазіцыі”, — удакладнілі ў ведамстве.
Севярынчык 3 траўня ў эфіры праекта “PRO Армію” заявіў, што паблізу БелАЭС “разгорнутыя сучасныя комплексы радыётэхнічнай выведкі са складу радыётэхнічных войскаў”. На “пэўных пазіцыях” побач з АЭС таксама размешчаныя зенітныя ракетныя комплексы “Тор-М2” расійскай распрацоўкі, якія “забяспечваюць надзейную абарону і з’яўляюцца найбольш эфектыўнымі ў сучасных умовах”.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайсковую агрэсію супраць Украіны, якая была падтрыманая ўладамі ў Мінску. З пачатку ўварвання, а таксама ў асобныя перыяды пазней, тэрыторыя Беларусі актыўна выкарыстоўвалася расійскім войскам для нанясення ўдараў па Украіне.
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка