Мінск 10:44

Ціханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

23 лістапада, Позірк. Меры падтрымкі звароту Літвы ў Міжнародны крымінальны суд з матэрыяламі супраць рэжыму Лукашэнкі, магчымасць выдачы ордэру на яго арышт абмеркавалі Святлана Ціханоўская і міністр замежных спраў Канады Мелані Жалі, паведаміў “Позірку” галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Перамовы адбыліся 22 лістапада ў Галіфаксе, дзе ў гэты дзень адкрыўся трохдзённы 16-ы Міжнародны форум па бяспецы.

“Ціханоўская падзякавала за падтрымку незалежных медыя: пасля мінулай сустрэчы ў красавіку Канада выдаткавала на гэта да 1 млн канадскіх долараў (каля 700 тыс. долараў ЗША. — “Позірк”.)”, — адзначыў дарадца дэмакратычнага лідара. Паводле яго слоў, бакі дамовіліся, што ў 2025 годзе праграма падтрымкі будзе працягнутая.

Ціханоўская прапанавала Канадзе далучыцца да Міжнароднага гуманітарнага фонду падтрымкі рэпрэсаваных, у які ужо сабрана больш за 2 млн еўра.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: