Курсы долара, еўра і юаня істотна выраслі на таргах БВФБ 25 лістапада
25 лістапада, Позірк. Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 25 лістапада.
Курс долара вырас да 3,4682 рубля (+0,0412; +1,2%). Дзевятую сесію запар абнаўляецца гістарычны максімум. Папярэдні раз гэта адбылося 22 лістапада — 3,427 рубля.
Юань падаражэў да 4,7841 рубля за 10 (+0,0464; +0,98%), еўра — да 3,645 рубля (+0,0522; +1,45%).
Каціроўка расійскага рубля знізілася да 3,3379 рубля за 100 (-0,0256; -0,76%).
На мінулым працоўным тыдні (18–22 лістапада) долар падаражэў на 1,39% (з 3,38 да 3,427), еўра — на 0,64% (з 3,57 да 3,5928), юань — на 1,21 % (з 4,6811 да 4,7377 за 10); расійскі рубель патаннеў на 0,69% (з 3,3869 да 3,3635 за 100).
На беларускім валютным рынку “няма ніякага шторму”, але рызыкі існуюць, заявіў на брыфінгу 21 лістапада старшы навуковы супрацоўнік даследчага цэнтра BEROC Анатоль Харытончык.
“Сёння долар не адыгрывае вялікай ролі ўнутры краіны, — падкрэсліў эксперт. — Разлікі па экспарце і імпарце ў асноўным робяцца ў расійскіх рублях. А да яго беларускі рубель акурат умацоўваецца — ужо менш за 3,4 рублёў за 100“.
Паводле слоў Харытончыка, важна звяртаць увагу на курс беларускага рубля да кошыка валют. Раней “Позірк”паведамляў, што Нацбанк выключыў з 12 снежня 2022 года з яе еўра і вызначыў “вагу валют пры разліку кошту кошыка”: для расійскага рубля — 60%, долара — 30%, юаня — 10%.
Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рубля) — гэта быў шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР; у лютым — вырас на 1,95% (да 3,2391) — другое месца пасля Расіі (+2,89%), за два месяцы — на 1,94% (шостае месца); у сакавіку — на 0,33% (да 3,2498) — пятае месца, за тры месяцы — на 2,28% (трэцяе); у красавіку — на 0,14% (да 3,2542) — шостае месца, за чатыры месяцы — на 2,41%; у траўні — знізіўся на 1,48% (да 3,2059) — трэцяе месца, за пяць месяцаў — вырас на 0,89% (восьмае).
У чэрвені долар патаннеў на 1,36% (да 3,1624) — трэцяе месца, па выніках першага паўгоддзя — на 0,48% (пятае месца); у ліпені — на 0,87% (да 3,1349) — сёмае месца, за сем месяцаў — на 1,34% (пятае), у жніўні — вырас на 1,55% (да 3,1834) — другое месца, за восем месяцаў — на 0,19% (пятае), у верасні — на 0,88% (да 3,2113 рубля) — трэцяе месца, за дзевяць месяцаў — на 1,06% (шостае), у кастрычніку — на 3,34% (да 3,3185 рубля) — трэцяе месца, за дзесяць месяцаў — на 4,44% (чацвёртае).
За 2023 год каціроўка долара павялічылася на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на постсавецкай прасторы, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа апошнія тры гады колькасць уведзеных у эксплуатацыю кватэр скарацілася на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУрад Украіны прапануе выключыць беларускую мову са спісу тых, якія падлягаюць абароне ў краіне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаДыпламатычнае збліжэнне рэжыму з Ватыканам раней суправаджалася вызваленнем палітвязняў, але сітуацыя змянілася — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка