Прадстаўнік МЗС ФРГ: Скептычна стаўлюся да таго, што прапановы Захаду Лукашэнку прывядуць да зменаў
4 снежня, Позірк. “Я даволі скептычна стаўлюся да таго, што прапановы Захаду на адрас Лукашэнкі прывядуць да нейкіх зменаў. І з маральна-этычнага пункту гледжання ў мяне ёсць некаторыя сумневы, ці варта гэта рабіць”, — сказаў прадстаўнік германскага МЗС Ян Карторчык на 22-м Мінскім форуме ў Берліне 2 снежня.
Так ён адказаў на пытанне мадэратара, ці лічыць ён магчымымі “тэлефонную дыпламатыю” і размову з Лукашэнкам дзеля вызвалення беларускіх палітвязняў, паведамляе Deutsche Welle.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца, кожны дзень з’яўляюцца новыя палітычныя зняволеныя, падкрэсліў ён: “Які сэнс спрабаваць пераканаць Лукашэнку адпусціць палітвязняў, каб дабіцца паляпшэння адносін? Я думаю, гэта абмежаваныя спадзяванні. Хаця, з іншага боку, калі ёсць магчымасць дапамагчы людзям, я думаю, гэтую магчымасць трэба вывучыць”.
Салідарнасць з беларускім народам “застаецца непахіснай, і Нямеччына паспрабуе ў будучыні выдзеліць рэсурсы, неабходныя для рэалізацыі гэтай падтрымкі”, заявіў кіраўнік аддзела Расіі і Беларусі МЗС ФРГ Міхаэль Новак.
Кіраўнік агенцтва Еўраатлантычнага супрацоўніцтва, экс-прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі выказаў меркаванне, што ў пытанні вызвалення палітвязняў ёсць “памылкі”, якія перашкаджаюць задзейнічаць усе магчымыя спосабы дабіцца гэтага: “Па-першае, наратыў пра тое, што мы не размаўляем з тэрарыстамі. У той самы час мы бачым, што ў крызісных сітуацыях па ўсім свеце ўлады размаўляюць з тэрарыстамі, каб выратаваць людзей. Тады чаму наш выпадак – выключэнне?”
Другой перашкодай Кавалеўскі лічыць наратыў пра немагчымасць здзелак з рэжымам, “каб не патураць такім паводзінам”: “У той жа час мы бачым мноства прыкладаў падобных здзелак. Апошні з іх – абмен паміж ЗША і Расіяй, у якім удзельнічала Германія. Таксама я б паспрачаўся з меркаваннем аб тым, што неэтычна казаць аб вызваленні людзей, калі рэпрэсіі працягваюцца. Наш маральны абавязак — выкарыстоўваць усе даступныя інструменты для выратавання жыццяў. Пацверджана ўжо сем смерцяў у зняволенні. Калі мы працягнем бяздзейнічаць, іх можа стаць больш. Я не лічу, што мы зрабілі ўсё магчымае, каб вызваліць палітвязняў”.
Мінскі форум, які праводзіцца з 1997 года пад эгідай Нямеччыны, з’яўляецца пляцоўкай для наладжвання кантакту паміж прадстаўнікамі розных бакоў і пазіцый у Беларусі. Апошні раз у самім Менску форум праходзіў у 2019 годзе. У 2020-м мерапрыемства было арганізавана анлайн, затым праходзіла ў Вільнюсе, Варшаве і Берліне.
Паводле даных праваабаронцаў, на 3 снежня ў Беларусі палітвязнямі прызнаныя 1.294 чалавекі.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗША маюць намер і надалей ціснуць на рэжым Лукашэнкі і падтрымліваць беларусаў — прадстаўнік Дзярждэпа (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗША працягнуць падтрымліваць дэмакратычныя памкненні беларусаў — намеснік дзяржсакратара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская на стратдыялогу з ЗША: Трэба распрацаваць крокі, каб вызваліць Беларусь ад расійскага панавання (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская заклікала ЗША працягваць ціск на рэжым, падтрымліваючы грамадзянскую супольнасць і СМІМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лістападзе вырас на 7,77%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаВосем банкаў паведаміла аб новаўвядзеннях для кліентаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка