Мінск 02:02

На ўезд у ЕС павялічваецца чарга вялікагрузных аўтамабіляў

4 снежня, Позірк. Колькасць грузавікоў у чарзе на ўезд у ЕС павялічылася за перыяд з 12 гадзін 3 снежня да 14 гадзін 4 снежня на 57, вынікае з паведамленняў Дзяржаўнага памежнага камітэта (ДПК).

А 14-й гадзіне ў чарзе знаходзілася 2.577 фур, а 12-й гадзіне 3 снежня — 2.520.

Перад польскім пунктам пропуску Кукурыкі (Казловічы) 1.017 вялікагрузных аўтамабіляў чакалі ўезду на сумежную тэрыторыю. Яго кантрольныя службы за суткі аформілі 65% транспарту ад нормы.

1.080 грузавікоў было зафіксавана перад літоўскімі пунктамі пропуску: 570 стаіць на пераходзе Каменны Лог — Мядзінінкай, 510 — Беняконі — Шальчынінкай. Найменш фур за суткі прайшло праз пагранпераход Мядзінінкай (Каменны Лог) — 8% ад нормы (за папярэднія суткі — 6%, гэта значыць 32 з 500 аўто), адзначае ДПК.

Супрацоўнікі пункта пропуску Шальчынінкай (Беняконі) прапусцілі ў Літву 31% вялікагрузных аўтамабіляў.

Перад латвійскім пунктам пропуску Патэрніекі (Грыгараўшчына) на ўезд у ЕС стаяць 480 фур. Праз гэты пагранпераход на сумежную тэрыторыю праехала 50% аўтамабіляў.

На ўезд у ЕС няма чэргаў аўтобусаў і легкавых аўтамабіляў. У жніўні колькасць аўтобусаў у чарзе перад пунктам пропуску Цярэспаль (Брэст) дасягала 108.

8 жніўня 2023 года Літва закрылa пункты пропуску Шумскас (з беларускага боку — Лоша) і Твярачус (Відзы), 1 сакавіка 2024 года — Лаварышкес (Катлоўка) і Райгардас (Прывалка). На мяжы з Беларуссю працягваюць працаваць два памежныя пераходы — Мядзінінкай і Шальчынінкай.

Пасля вынясення палітычна матываванага прысуду журналісту, актывісту неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі) 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрылa адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (з беларускага боку Бераставіца).

19 верасня 2023 года з-за павелічэння патоку нелегальных мігрантаў з боку Беларусі Латвія на нявызначаны тэрмін закрылa і забарыкадавала пункт пропуску Сілене (Урбаны).

Падзяліцца: