Беларусь гатовая дапамагчы Танзаніі з эканамічным развіццём, заяўляе Лукашэнка
![](https://pozirk.online/wp-content/uploads/2024/12/dodoma_tanzania_jordan_mwamlima.jpg)
9 снежня, Позірк. Беларусь гатовая стаць для Танзані “надзейным партнёрам у ажыццяўленні самых амбітных планаў па развіцці ўласнай эканомікі”, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 9 снежня прэзідэнта гэтай краіны Самію Сулуху Хасан з Днём незалежнасці.
“Перакананы, што распрацоўка і сумесная рэалізацыя праектаў у гандлі, прамысловасці, сельскай гаспадарцы, медыцыне, турызме і іншых сферах будуць садзейнічаць далейшаму пашырэнню двухбаковага ўзаемадзеяння на карысць народаў нашых дзяржаў”, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба віншавальніка.
Паводле слоў Лукашэнкі, Танзанія з’яўляецца краінай, якая “працягвае ўпэўнена рухацца па шляху эканамічных і сацыяльных рэформ, забяспечваць устойлівы рост дабрабыту сваіх грамадзян”.
24 кастрычніка 2024 года амбасадар Беларусі ў краінах Усходняй Афрыкі (Кенія, Танзанія, Уганда, Эфіопія) Павел Взяткін абмеркаваў з танзанійскім прэм’ер-міністрам Касімам Маджалівай “канкрэтныя крокі па актывізацыі супрацы ў прыярытэтных сферах”. За дзень да гэтага беларускі дыпламат сустрэўся з кіраўніцтвам шэрагу міністэрстваў — замежных спраў, сельскай гаспадаркі, мінеральных рэсурсаў, а таксама гандлёва-прамысловай палаты.
Сёлета 10 чэрвеня Беларусь з навучальным візітам наведвала дэлегацыя Міністэрства нацыянальнай абароны і прадстаўнікі вайсковай ВНУ Зімбабвэ. Сярод іншых у складзе групы былі слухачы курса нацабароны з Танзаніі.
Дыпламатычныя стасункі паміж Беларуссю і Танзаніяй усталяваныя 23 траўня 1996 года.
Узаемны тавараабарот у 2021 годзе склаў 8,85 млн долараў (беларускі экспарт — 4,01 млн, танзанійскія пастаўкі — 4,84 млн). Мінск пастаўляў Дадоме ў асноўным калійныя ўгнаенні, нафтапрадукты, вымяральнае абсталяванне, у зваротным кірунку ішла садавіна, агародніна, арэхі, кветкі ды інш. Актуальных даных па двухбаковым гандлі ў адкрытым доступе няма.
Танзанія ў 4,6 раза большая за Беларусь па плошчы (945,2 тыс. км2 супраць 207,6 тыс. км2) і ў 7,1 раза — па насельніцтве (65,23 млн долараў супраць 9,13 млн). Пры гэтым у краін, паводле даных Міжнароднага валютнага фонду, у 2023 годзе быў несупастаўны ўзровень ВУП на душу насельніцтва: у Танзаніі — 1,22 тыс. долараў, у Беларусі — 8,01 тыс.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка