Беларусь забараніла ўвоз расійскага віннага напою “Рымскія вакацыі”

11 снежня, Позірк. Пра забарону ўвозу ў Беларусь расійскага віннага напою Santa Stefano (калекцыя “Рымскія вакацыі”) паведаміў Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі.
Сцвярджаецца, што ў гэтым слабаалкагольным газіраваным напоі знойдзены кансервант дыяксід серы (Е220).
Дзяржстандарт зазначае, што наяўнасць гэтай дабаўкі не адпавядае патрабаванням тэхрэгламентаў Мытнага саюза 021/2011 “Аб бяспецы харчовай прадукцыі”.
10 снежня стала вядома, што грачаныя крупы расійскай кампаніі “Вега-інжынірынг” з 11 снежня забаронена ўвозіць і прадаваць у Беларусі. Яна ўнесена ў рэестр небяспечнай прадукцыі Дзяржстандарта, паколькі не адпавядае патрабаванням тэхрэгламентаў Мытнага саюза па бяспецы і маркіроўцы “ў частцы прадастаўлення дакладнай інфармацыі аб найменні прадукту”.
Як стала вядома пазней, забарону ўвялі па выніках выпрабаванняў, паводле якіх “паказчык па разварваемасці” склаў 29 хвілін пры норме не больш за 25 хвілін.
11 снежня кампанія “Вега-інжынірынг” паведаміла, што “вядзе працу са сваімі гандлёвымі партнёрамі па высвятленні ўсіх абставін”.

- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская заклікала ўзмацніць ціск на рэжым Лукашэнкі ў адказ на ўварванні ў Літву аэрастатаў з кантрабандайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 7 снежня 2025 года — 1 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Інсбруку заклікала Еўропу інвеставаць ў беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка


