У дзень “выбараў” у Варшаве пройдзе вялікі з’езд дэмсіл — Ціханоўская

12 снежня, Позірк. У дзень, на які ў Беларусі прызначаныя “прэзідэнцкія выбары”, у Варшаве адбудзецца з’езд дэмакратычных сіл, заявіла Святлана Ціханоўская на дыскусійным форуме ў рамках кансультатыўнай групы ЕС — Беларусь 11 снежня ў Брусэлі.
“У дзень так званых выбараў, 26 студзеня, мы плануем правесці вялікі з’езд дэмакратычных сіл у Варшаве. Каб прадэманстраваць нашае адзінства і салідарнасць з палітычнымі зняволенымі, а таксама пазначыць прыярытэты на 2025 год. Важна данесці да беларусаў, што нашая барацьба працягваецца. Рэжым у Беларусі далёкі ад стабільнасці. І мы павінны быць гатовыя да любых нечаканасцяў. Як паказалі падзеі ў Сірыі, у дыктатурах перамены могуць наступаць нечакана”, — падкрэсліла Ціханоўская.
Паводле яе слоў, рэжым Лукашэнкі “працягвае знішчаць усё жывое”. Характарызуючы палітычную сітуацыю ў краіне, яна адзначыла, што “ўзровень тэрору перад надыходзячымі т. зв. выбарамі таксама паказвае, што рэжым адчувае сябе ўразлівым”.
Палітык падкрэсліла, што ўпершыню ў гісторыі выбары пройдуць “без якіх-небудзь альтэрнатыўных кандыдатаў, нават без ілюзіі канкурэнцыі”.
“Гэта будзе больш падобна на ваенную аперацыю, чым на выбары, і ў такой атмасферы цяжка ўявіць, што гэта стане адкрыццём для дэмакратычных сіл. Як дэмакратычныя сілы мы, вядома, адкідаем гэты здзек. Мы заклікаем людзей адзначаць кандыдата “супраць усіх” або пратэставаць у любой іншай бяспечнай форме. Вядома, ніхто не будзе падлічваць галасы, але мы павінны выкарыстоўваць гэтую кампанію для працягу ціску на Лукашэнку. Мы ўжо можам сказаць, што няма ўмоў для правядзення свабодных і справядлівых выбараў і міжнародная супольнасць не можа іх прызнаць”, — падкрэсліла дэмлідар.
Цяперашнюю электаральную кампанію яна назвала “яшчэ адным доказам таго, што Лукашэнку немагчыма перавыхаваць, што ён не можа змяніцца”.
“Незалежна ад лічбаў, якія Лукашэнка запіша ў выніковым пратаколе, гэта не павінна змяніць палітыку ЕС. Ён не прэзідэнт і пасля студзеня не адновіць ніякай легітымнасці”, — заявіла Ціханоўская.
Сёмая прэзідэнцкая кампанія (асноўны дзень галасавання прызначаны на 26 студзеня 2025 года) праходзіць пад поўным кантролем уладаў, палітычнае поле краіны зачышчана ад актыўных апанентаў Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, праваабаронцы кажуць пра імітацыю канкурэнцыі.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаная незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць вакансій на рынку працы вырасла амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваДырэктар Інстытута мовазнаўства: У мове эскімосаў дзясяткі назваў ільду, ірландцаў — ветру, беларусаў — балотаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка