Ціханоўская спадзяецца на далейшую супрацу з урадам Францыі на чале з Байру

14 снежня, Позірк. Надзею на працяг “шчыльнай супрацы” з Францыяй выказала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, віншуючы Франсуа Байру з прызначэннем на пасаду прэм’ер-міністра французскай дзяржавы.
Гэтае ўзаемадзеянне, адзначыла палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х, будзе “ў імя свабоднай і незалежнай Беларусі”.
Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон вызначыў 73-гадовага лідара партыі “Дэмакратычны рух” Байру кіраўніком урада 13 снежня. У 1993–1997 годзе палітык займаў пасаду міністра нацыянальнай адукацыі, у 2017-м — міністра юстыцыі.
Ціханоўская неаднаразова сустракалася з прадстаўнікамі ўладаў Францыі як падчас візітаў у гэтую краіну, так і на міжнародных мерапрыемствах па-за яе межамі, у тым ліку з Макронам.
Францыя, як частка Еўрапейскага саюза, не прызнае Аляксандра Лукашэнку легітымным прэзідэнтам Беларусі. Еўрасаюз увёў у дачыненні да прадстаўнікоў яго рэжыму санкцыі.
У сваю чаргу ўрад Беларусі летась увесну зацвердзіў пералік “замежных дзяржаў, якія здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да беларускіх юрыдычных і (або) фізічных асоб”, у які ўваходзяць усе краіны ЕС.

Латушка абмеркаваў з прадстаўнікамі МЗС Францыі прыцягненне Лукашэнкі да адказнасці
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваДэфіцыту медыкаў няма, трэба рацыянальна выкарыстоўваць кадравы рэсурс — прадстаўніца Мінздароўя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+