Дэфіцыту медыкаў няма, трэба рацыянальна выкарыстоўваць кадравы рэсурс — прадстаўніца Мінздароўя

11 чэрвеня, Позірк. У ахове здароўя Беларусі “маецца дастаткова добры кадравы рэсурс, самая вялікая задача — гэта рацыянальнае іх выкарыстанне”, такое меркаванне выказала на прэс-канферэнцыі 11 чэрвеня ў Мінску начальніца галоўнага ўпраўлення кадравай працы і прафесійнай адукацыі Мінздароўя Вольга Калюпанава.
“Нельга сказаць, што мы маем праблему — дэфіцыт кадраў, асабліва ў рэгіёнах і па вузкіх спецыялістах, — сцвярджае чыноўніца. — Мы ўкаранілі такую сістэму, як спрошчаны допуск да занятку сумежных спецыяльнасцяў паводле праграм падвышэння кваліфікацыі”.
У Рэспубліканскім банку вакансій на 11 чэрвеня фігуруе 2.833 вакансіі ўрача-спецыяліста, маецца 3.649 месцаў.
Раней у банку пазначалася толькі колькасць вакансій урачоў-спецыялістаў, якіх на канец студзеня 2025 года было больш за 4,3 тыс., на 14 чэрвеня 2024 года — амаль 5 тыс.
Пасля 2020 года з рэпрэсіямі ў Беларусі сутыкнуліся ў тым ліку медыкі. Многія з іх актыўна ўдзельнічалі ў пратэстах, выступаючы супраць гвалту і катаванняў над людзьмі. Кіраўніцтва бальніц звальняла нелаяльных медыкаў, хаця сярод іх былі прадстаўнікі ўнікальных для Беларусі спецыялізацый.
У статыстычным аглядзе праваабарончага цэнтра “Вясна” за 2024 год, апублікаваным 29 снежня, гаворыцца пра 17 урачоў, якія знаходзяцца ў няволі ў Беларусі.
Дакладная колькасць медыкаў, якія пакінулі краіну або прафесію праз рэпрэсіі, невядомая.


- ГрамадстваУ кожным восьмым транспартным сродку, які прайшоў тэхагляд, выяўленыя няспраўнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаСтрахавыя арганізацыі Беларусі за сем месяцаў 2026 года сабралі на 10,2% больш унёскаў, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы спадзяемся, што наступная група палітвязняў будзе вызваленая ў бліжэйшыя тыдніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНайвялікшы ўзровень малазабяспечанасці — у Гомельскай і Магілёўскай абласцяхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаДа канца 2030 года ў Беларусі плануецца ўзвесці каля 30 аб'ектаў па перапрацоўцы адходаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСутачная колькасць спробаў незаконна пранікнуць з Беларусі ў ЕС зноў перавысіла 100Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства