Па факце маштабнага пажару ў віцебскім ГЦ “Беларусь” адкрытая крымінальная справа

14 снежня, Позірк. Па факце маштабнага пажару ў віцебскім гандлёвым цэнтры “Беларусь”, што здарыўся напярэдадні, Следчы камітэт адкрыў крымінальную справу паводле ч. 2 ст. 304 КК (парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі, якое пацягнула з неасцярожнасці прычыненне шкоды ў буйным памеры).
Паводле інфармацыі прэс-службы СК, следчыя “працягваюць працу на месцы”, у прыватнасці “забіраюць неабходную дакументацыю”, а таксама “дапытваюць сведкаў і пацярпелых”.
“Для высвятлення абставін здарэння і прычын узгарання створаная група з ліку найбольш дасведчаных следчых цэнтральнага апарата, следчага ўпраўлення і крыміналістычнага аддзела УСК па Віцебскай вобласці”, — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Увечары 13 снежня ў віцебскім ГЦ “Беларусь” адбыўся пажар, ахопленая агнём плошча дасягнула 2.000 квадратных метраў. 90 ратавальнікам спатрэбілася больш за чатыры гадзіны і 21 адзінка тэхнікі, каб даць рады здарэнню. З будынка эвакуявалі больш за 200 чалавек.
Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 15 пацярпелых (шпіталізавана — 12), Міністэрства па надзвычайных сітуацыях — пра двух пацярпелых ратавальнікаў.
                        За мінулыя суткі ад агню ў Беларусі загінула тры чалавекі, траўмавана — 23
- Грамадства, Палітыка
 - Грамадства
 - Бяспека, Палітыка
 - Палітыка, Эканоміка
 - Грамадства
 - Грамадства, Палітыка
 - Палітыка, Эканоміка
 - АнонсыАнонсы падзей на 4 лістапада — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Грамадства, Палітыка
 - ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–3 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства, Эканоміка
 - Грамадства
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства
 - Грамадства, Палітыка
 - Палітыка, Эканоміка
 - Эканоміка
 - Палітыка
 



