Расія падтрымала ўдзел Беларусі ў перамовах па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне

18 снежня, Позірк. Расія “лічыць неабходным падключэнне Беларусі да магчымых перамоваў” па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне, заявіла на штотыднёвым брыфінгу афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў РФ Марыя Захарава.
“Мы высока цэнім і падтрымліваем мірныя намаганні Мінска, — цытуе Захараву ТАСС. — Улік беларускіх інтарэсаў, уключаючы бяспеку, належыць да абсалютных прыярытэтаў Расіі”.
16 снежня намеснік міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч заявіў, што “фінальныя дамоўленасці па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне” павінны “абавязкова ўлічваць і інтарэсы Беларусі”.
Чыноўнік сцвярджае, што Беларусь “як ніхто іншы” зацікаўленая ў “мірным урэгуляванні канфлікту” ва Украіне, бо “ніводная краіна не хоча, каб ля яе межаў палалі ўзброеныя дзеянні”.
Ён запатрабаваў для Мінска “месца за сталом мірных перамоваў аб Украіне, калі яны пачнуцца”.
Міністэрства замежных спраў Украіны “са здзіўленнем успрыняло заяву чыноўніка” МЗС Беларусі аб тым, што Мінск “прэтэндуе на месца за сталом мірных перамоваў” для атрымання “нейкіх гарантый бяспекі”, заявіў у адказ на гэта прадстаўнік Украінскага знешнепалітычнага ведамства Георгій Ціхі.
“Усё, на што маюць права прэтэндаваць беларускія чыноўнікі, — гэта справядлівы разгляд у рамках працэсу па прыцягненню агрэсара і яго паслугачоў да міжнародна-прававой адказнасці за злачынства агрэсіі супраць Украіны”, — гаворыцца ў заяве прадстаўніка ўкраінскага МЗС.
Намеснік кіраўніка МЗС Амбразевіч назваў вайну ва Украіне канфліктам паміж Расіяй і НАТО

- ЭканомікаУ Беларусі не задзейнічаны цэлы арсенал мер стымулявання рынку арэнднага жылля — часопіс МінфінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ Мінску і Мінскім раёне не выяўлена фактаў незаконнай высечкі навагодніх дрэў — спецыялістМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка


