Прэзідэнт Грузіі заявіла, што не хоча “станавіцца Ціханоўскай”
19 снежня, Позірк. Прэзідэнт Грузіі Саломэ Зурабішвілі заявіла ў інтэрв’ю польскаму тэлеканалу TVP World, што не хоча пакідаць краіну ў сувязі з цяперашнімі палітычнымі падзеямі.
“Я чую меркаванні, што я стану [Святланай] Ціханоўскай або прэзідэнтам Венесуэлы (маецца на ўвазе экс-кандыдат у прэзідэнты Эдмунда Гансалес, які пакінуў краіну. — “Позірк”.), якіх прызнаюць, калі яны аказваюцца ў выгнанні. І я чула таксама аб прысуджэнні прэміі Сахарава (прэмія “За свабоду думкі” ўручаная Эдмунда Гансалесу ў Еўрапарламенце 17 снежня. — “Позірк”.). Я гэтага не хачу”, — сказала Зурабішвілі, адзначыўшы, што мае патрэбу ў падтрымцы ў сваёй краіне.
14 снежня калегія выбаршчыкаў абрала прэзідэнтам Грузіі Міхеіла Кавелашвілі, з чым яго павіншаваў Аляксандр Лукашэнка. Інаўгурацыя Кавелашвілі прызначаная на 29 снежня.
Кавелашвілі быў адзіным кандыдатам на пасаду прэзідэнта, яго вылучыла кіроўная партыя “Грузінская мара”, абвешчаная пераможцам на спрэчных парламенцкіх выбарах сёлета ў кастрычніку.
Упершыню за час незалежнасці Грузіі прэзідэнта абралі не ўсеагульным галасаваннем, а праз калегію выбаршчыкаў (у спісе было 300 асоб — 150 парламентарыяў, 109 членаў органаў мясцовага самакіравання, 21 дэпутат Вярхоўнага савета Аджарыі і 20 прадстаўнікоў Вярхоўнага савета Абхазіі).
Кавелашвілі быў абраны 224 з 225 выбаршчыкаў, якія ўдзельнічалі ў галасаванні (пры неабходным парозе ў 200 галасоў). Варта адзначыць, што ўсе члены органаў мясцовага самакіравання былі прадстаўнікамі “Грузінскай мары”, у кіроўнай партыі таксама больш за палову крэслаў у парламенце.
Зурабішвілі назвала працэдуру пародыяй і правакацыяй і заявіла, што не будзе складаць паўнамоцтвы да правядзення новых парламенцкіх выбараў. Сфарміраваны ў кастрычніку склад заканадаўчага органа яна, як і апазіцыйныя партыі, лічыць нелегітымным.
53-гадовы Кавелашвілі быў дэпутатам парламента двух папярэдніх скліканняў, прайшоў і ў склад цяперашняга. Ён не мае вышэйшай адукацыі, што некалі перашкодзіла яму — прафесійнаму футбалісту — балатавацца на пасаду прэзідэнта Федэрацыі футбола Грузіі.
Кавелашвілі гуляў у грузінскіх клубах “Лакаматыў”, “Дынама” (абодва — Тбілісі), расійскім клубе “Спартак-Аланія” (“Аланія”; Уладзікаўказ), англійскім — “Манчэстэр Сіці”, у якасці арэнднага гульца — у швейцарскім “Грасхопер” ды іншых клубах гэтай краіны. Шасціразовы чэмпіён Грузіі (1990–1995), чэмпіён Расіі (1995), чэмпіён Швейцарыі (1996).
Грамадска-палітычны крызіс у Грузіі разгарэўся пасля парламенцкіх выбараў 26 кастрычніка. Кіроўная партыя “Грузінская мара”, паводле даных Цэнтрвыбаркама, атрымала 89 са 150 дэпутацкіх крэслаў. Апазіцыйныя сілы абвінавацілі палітычных канкурэнтаў у фальсіфікацыях і не прызналі вынікі выбараў. Аб’яднанні “Кааліцыя за перамены”, “Моцная Грузія” і “Адзінства — Нацыянальны рух”, якія прайшлі ў парламент, адмовіліся ў агульнай складанасці ад 49 дэпутацкіх мандатаў (партыя “За Грузію” на такі крок не пайшла, але выбары не прызнала).
Зурабішвілі і апазіцыя лічаць дзейнасць цяперашняга парламента неканстытуцыйнай. З першага пасяджэння новага склікання 25 лістапада (у сходах удзельнічаюць толькі дэпутаты ад кіроўнай партыі) у Тбілісі і іншых гарадах штодня праходзяць акцыі пратэсту.
28 лістапада прэм’ер-міністр Іраклій Кабахідзэ — экс-старшыня “Грузінскай мары” — сярод іншага абвясціў рашэнне замарозіць перамовы аб членстве краіны ў ЕС да 2028 года. Яго заява справакавала новы віток пратэстаў, якія ўлады сталі жорстка задушваць.
Супраць фактычнай адмовы ад еўрапейскага вектара развіцця Грузіі выступілі ў тым ліку некаторыя прадстаўнікі ўладных структур, асобныя на знак пратэсту звольніліся.
Ціханоўская 29 лістапада заявіла, што “народ Грузіі мае права выбіраць свой лёс і еўрапейскую будучыню”.
Палітык адзначыла, што Грузія “з’яўляецца часткай Еўропы” і заклікала жыхароў краіны “заставацца моцнымі” і працягваць змагацца “за сваю свабоду і дэмакратыю”.
“Ваша мужнасць натхняе ўвесь свет. Нашы сэрцы з вамі”, — падкрэсліла Ціханоўская.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка