Ціханоўская — пратэстоўцам у Грузіі: Ваша мужнасць натхняе ўвесь свет
29 лістапада, Позірк. “Народ Грузіі мае права выбіраць свой лёс і еўрапейскую будучыню”, — заявіла на сваёй старонцы ў сацсетцы X (“Твітар”) дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
Палітык адзначыла, што Грузія “з’яўляецца часткай Еўропы” і заклікала жыхароў краіны “заставацца моцнымі” і працягваць змагацца “за сваю свабоду і дэмакратыю”.
“Ваша мужнасць натхняе ўвесь свет. Нашы сэрцы з вамі”, — падкрэсліла Ціханоўская.
Увечары 28 лістапада ў Грузіі пачаліся масавыя акцыі пратэсту, удзельнікі якіх выступілі супраць рашэння ўрада адкласці перамовы аб уступленні ў Еўрасаюз. Пра гэтае рашэнне напярэдадні паведаміў прэм’ер-міністр, член кіруючай партыі “Грузінская мара” Іраклі Кабахідзэ.
Акцыі пратэсту праходзілі ў розных гарадах Грузіі. У цэнтры Тбілісі мітынг каля будынка парламента працягваўся ўсю ноч і быў жорстка падаўлены сілавікам з выкарыстаннем слёзацечнага газу і вадамётаў. Дзясяткі чалавек былі затрыманыя з ужываннем спецсродкаў і сілы.
У красавіку ў Грузіі праходзілі масавыя пратэсты (таксама падаўленыя сілавікамі) супраць прыняцця закона “Аб празрыстасці замежнага ўплыву”. Дакумент быў ініцыяваны кіруючай партыяй “Грузінская мара”, ён прадугледжваў стварэнне рэестра арганізацый (НКА, СМІ і інш.), што фінансуюцца з-за мяжы больш чым на 20%. Закон быў прыняты ў траўні, уступіў у сілу 1 жніўня.
Тады Ціханоўская таксама падтрымала пратэстоўцаў.
Беларускі ПЭН 15 траўня далучыўся да заявы PEN International з асуджэннем прынятага ў Грузіі закона “Аб празрыстасці замежнага ўплыву”. Паводле заявы, прыняты закон вытрыманы “ў расійскім стылі”, яго зацвярджэнне парламентам “азмрочылася паліцэйскім гвалтам і жорсткімі нападамі невядомых на мірных дэманстрантаў”.
26 кастрычніка ў Грузіі прайшлі парламенцкія выбары. Паводле даных ЦВК, кіруючая з 2012 года партыя “Грузінская мара” атрымала 53,92% галасоў, чатыры кааліцыі празаходніх апазіцыйных партый, якія пераадолелі бар’ер у 5%, набралі сумарна 37,77%.
Апазіцыя заявіла пра фальсіфікацыю выбараў і непрызнанне вынікаў галасавання. Прэзідэнт Грузіі Саломэ Зурабішвілі, крытычна настроеная да “Грузінскай мары”, таксама заявіла аб нязгодзе з вынікамі выбараў.
Незалежныя назіральнікі на выбарах паведамілі аб масавых парушэннях заканадаўства ў працэсе галасавання: ціску на выбаршчыкаў, запалохванні, фактах фізічнага гвалту, прымянення адміністрацыйнага рэсурсу і інш.
Грузія мела статус кандыдата ў Еўрасаюза, аднак гэты працэс быў прыпынены ў сувязі з абмежаваннем дэмакратычных свабодаў у краіне.
27 кастрычніка кіраўнікі парламенцкіх камітэтаў па замежных справах з Германіі, Літвы, Латвіі, Украіны і Канады, а таксама эксперты па міжнароднай палітыцы з Польшчы, Італіі і Швецыі заклікалі Еўрасаюз не прызнаваць вынікі парламенцкіх выбараў у Грузіі, заявіўшы аб “беларусіфікацыі” краіны.
Грузія з’яўляецца адной з краін, куды выязджаюць беларусы, якія ратуюцца ад рэпрэсій. Там можна знаходзіцца 364 дні ў годзе, віза не патрэбная.
У пачатку 2024 года стала вядома, што за мінулы год колькасць грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца ў Грузіі, зменшылася на 1.999, або на 15% (на 1 студзеня 2023-га ў краіне пражываў 13.361 беларускі грамадзянін).
Гл. таксама:
“Ёсць рызыка зацяжнога канфлікту”. Як выбары ў Грузіі могуць адбіцца на беларусах
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваМінулая восень стала найцяплейшай пасля восені 2020 года за ўвесь перыяд метэаназіранняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ трох рэгіёнах Беларусі павялічылася доля стратных арганізацыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь застаецца на другім месцы ў ЕАЭС па росце прамвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка