Лукашэнка заявіў, што “зробіць усё” для развіцця штучнага інтэлекту, раней ён баяўся аказацца ў яго “ў палоне”
19 снежня, Позірк. “Рабіць усё для садзейнічання і развіцця” штучнага інтэлекту паабяцаў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрам інвестыцый Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, выканаўчым дырэктарам інвестыцыйнага фонду ADQ Махамедам Хасанам Аль-Сувейдзі.
Сустрэча прайшла 19 снежня ў рамках рабочага візіту Лукашэнкі ў ААЭ, паведамляе яго прэс-служба.
“Аснова, база, людзі” для развіцця ШІ у Беларусі ёсць, сказаў візіцёр.
“Для нас гэта важна, як і для ўсяго свету, — дадаў Лукашэнка. — І я вам вельмі ўдзячны за тое, што вы з задавальненнем пагадзіліся падзяліцца сваімі ведамі і досведам у развіцці штучнага інтэлекту вашым міністэрствам і досведам тых спецыялістаў, якія займаюцца гэтай праблемай”.
“Я абсалютна ўпэўнены, што сённяшняя сустрэча скончыцца станоўчым, нейкім добрым пачынаннем для эканомікі, для людзей Беларусі”, — падкрэсліў ён.
Раней, паводле слоў Лукашэнкі, ён ставіўся да ШІ “з невялікім недаверам”. “Казалі, што гэты, чорт бы яго пабраў, штучны інтэлект хутка захопіць увесь свет. <…> Аказалася, што вашы спецыялісты мелі рацыю”, — сказаў ён, звяртаючыся да суразмоўцы.
27 верасня на сустрэчы са студэнтамі інжынерна-тэхнічных ВНУ Мінска Лукашэнка паведаміў, што пры аналізе інфармацыі і прыняцці рашэнняў не звяртаецца да дапамогі якіх-небудзь сістэм або штучнага інтэлекту.
“Я баюся, каб гэты штучны інтэлект не прывёў да таго, што мы ў палоне ў яго будзем”, — адзначыў Лукашэнка. На яго думку, “будзе катастрофай”, калі ў выніку развіцця тэхналогій чалавецтва “апынецца па-за справамі”.
“Мяне гэта вельмі хвалюе і насцярожвае”, — сказаў Лукашэнка. Адначасова ён прызнаў, што без сучасных тэхналогій “не абысціся”.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаІнфляцыя можа "з’есці" дасягненні беларускай эканомікі — эксперт BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаПры адсутнасці “моцнага шоку” дэвальвацыі беларускага рубля ў 2025 годзе не адбудзецца, лічыць эксперт BEROCМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаІмавернасць поўнай адмовы ўладаў ад цэнавага рэгулявання роўная нулю — эксперт BEROCМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ 2024 годзе траціна навуковых заданняў у Беларусі тычылася "найвышэйшых тэхналагічных укладаў" — ДКНТМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18–20 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка