Мінск 00:38

Колькасць загінулых на пажарах амаль на 10% перавышае паказчык гадавой даўніны

22 снежня, Позірк. Трое мужчын загінула на пажарах за мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 21 снежня да 6:00 22 снежня), вынікае з аператыўнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Трагічныя выпадкі здарыліся ў Віцебскай вобласці — у Полацкім раёне (грамадзянін 1963 года нараджэння) і Оршы (1971 г.н.), а таксама ў Гродне (1978 г.н.).

З пачатку года ў Беларусі адбылося 6.052 пажары (5.577 за аналагічны перыяд 2023 года; +8,5%). Загінуў 531 чалавек (485; +9,5%), у тым ліку 11 дзяцей (7; +57,1%); траўмавана— 598 (522; +14,56%).

Як сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даступных звестак, найбольш значна сітуацыя пагоршылася ў Мінскай вобласці, дзе колькасць ахвяр вырасла на 46,2% (з 91 да 131). Ва Уздзенскім раёне ахвяр стала больш у 7 разоў (7 супраць 1), Нясвіжскім — 6 (6 супраць 1), Чэрвеньскім — 5 (10 супраць 2).

Падзяліцца: