Еўрапейскія перавозчыкі хацелі б аднавіць авіязносіны з Беларуссю, але палітыкі супраць — чыноўнік Мінтранса

22 снежня, Позірк. Авіякампаніі і “авіяцыйныя ўлады” краін Еўропы зацікаўленыя ў аднаўленні зносін з Беларуссю, але “пакуль у гэтым не зацікаўленыя палітыкі”, заявіў 22 снежня дырэктар дэпартамента авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Ігар Голуб у эфіры тэлеканала “Беларусь 1”.
“Мы спадзяемся, што ўсё ж такі трошкі гэтыя гарачыя галовы астудзеюць і будуць слухаць нашага кіраўніка дзяржавы і іншых службовых асоб. Тыя, хто на нашым узроўні, зацікаўленыя [ў аднаўленні авіязносін з Беларуссю], таму што авіяцыя — гэта бізнес, гэта перш за ўсё, камерцыя”, — сказаў Голуб.
Ён падкрэсліў, што праз беларускую паветраную прастору выконваюць палёты 134 авіякампаніі з 30 дзяржаў. Паводле слоў чыноўніка, праз тэрыторыю Беларусі ў 2024 годзе ў 10 разоў павялічылі палёты авіякампаніі Кітая, у 3,5 раза — Казахстана, у 1,3 раза — Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Аднавілі палёты праз беларускую паветраную прастору авіякампаніі Азербайджана, дадаў Голуб.
“Гэта людзям выгадна, людзі ўмеюць лічыць грошы”, — адзначыў ён, заявіўшы, што еўрапейскія перавозчыкі нясуць страты, аблятаючы Беларусь.

- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ лагерах вайскова-патрыятычнага профілю ўлетку пабывала больш за 22 тыс. дзяцейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа першае паўгоддзе да медыкаў звярнулася 302 чалавекі, якія кантактавалі з шалёнымі жывёламіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у жніўні знізіўся на 1,14% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольская памежная служба больш за тыдзень не фіксуе актыўнасці мігрантаў на фоне публічных кантактаў Мінска і ВаршавыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНяма краіны, дзе не было б ніводнага карыснага рашэння праблем беларусаў — МамаеваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка

