Санкцыі наўпрост тычацца чвэрці эканомікі — ведамасны НДІ

24 снежня, Позірк. У дачыненні да Беларусі дзейнічае 1.499 сектаральных і персанальных санкцый, гаворыцца ў артыкуле старшага навуковага супрацоўніка НДЭІ Мінэканомікі Наталлі Ганчарык “Ці ёсць жыццё пад санкцыямі?” у снежаньскім нумары часопіса “Фінансы. Улік. Аўдыт”.
Удакладняецца, што з іх 711 уведзена “пасля лютага 2022 года”. Агульная колькасць закранутых санкцыямі суб’ектаў у краіне — 298 (261 фізічная асоба і 37 юрыдычных).
Са спасылкай на міжнародныя сэрвісы ўдакладняецца, што Беларусь уваходзіць у сямёрку дзяржаў з максімальнай колькасцю ўведзеных санкцый: яе апярэджваюць Расія (больш за 22 тыс.), Іран (5,3 тыс.), Сірыя (2,9 тыс.) і Паўночная Карэя (2,2 тыс.), ззаду — М’янма (больш за 1 тыс.) і Венесуэла (748).
“Прамы ўплыў абмежаванняў закрануў каля 25% беларускай эканомікі і ўскосна адбіўся на ўсёй пакінутай яе частцы”, — гаворыцца ў артыкуле. Адзначаецца, што “асноўны ўдар прыйшоўся на прамысловыя галіны і валаўтваральныя прадпрыемствы”.
Праз рэальны сектар праблемы “перацякаюць на спадарожныя сектары, асабліва на аптовы гандаль і грузаперавозкі”.
Паводле звестак Ганчарык, санкцыі закранулі блізу 70% экспарту ў Еўрасаюз, або амаль 17% паставак тавараў за мяжу: “Увядзенне бар’ераў выклікала неабходнасць пошуку новых рынкаў збыту і шляхоў дастаўкі калійных угнаенняў, нафтапрадуктаў, прадукцыі дрэваапрацоўкі”.
Гэта названа “вынікам перафарматавання палітычных стасункаў” з Захадам.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лютым 2025 года знізіўся на 5,1%, з пачатку года — на 7,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — люты 2025 года знізіўся на 8,5% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа студзень і люты 2025 суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1.117 спробаў нелегальнага пераходу з Беларусі — удвая больш, чым за два месяцы 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства