Мінск 13:55

У свята Божага Нараджэння ад атрыманых на пажарах траўмаў памерла два чалавекі

Ілюстрацыйнае фота: Raquel Raclette / unsplash.com

26 снежня, Позірк. У свята Божага Нараджэння, 25 снежня, ад атрыманых на пажарах траўмаў памерла два чалавекі, вынікае з аператыўнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Паводле даных Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС, у агні загінуў гаспадар жылога дома ў вёсцы Вішнёўка (Івацэвіцкі раён).

Акрамя таго, згодна са звестакамі Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, у бальніцы памёр чалавек, які пацярпеў на пажары, што адбыўся 6 снежня ў Мазырскім раёне.

Ад пачатку года ў Беларусі зарэгістравана 6.133 пажары — на 8,6% больш, чым за аналагічны перыяд 2023-га (5.648). Загінула 546 чалавек (+8,6%; 503), траўмавана — 553 (+7,6%; 514).

Падзяліцца: