У снежні прадухілены вываз у Расію садавіны і зеляніны на 400 тыс. долараў — ДМК
29 снежня, Позірк. З пачатку снежня пры правядзенні “спецыяльных мерапрыемстваў” выяўлена “сем фактаў незаконнага транспартавання садавіны і свежай зеляніны з Беларусі ў Расію”, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
“Кошт прадукцыі, што перамяшчалася без таварасуправаджальных дакументаў, у тым ліку і без фітасанітарных сертыфікатаў, якія пацвярджаюць яе бяспеку для спажывання, склаў амаль 1,4 млн рублёў (каля 408,2 долараў. — “Позірк”.)”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што ў Аршанскім (Віцебская вобласць) і Горацкім (Магілёўская) раёнах зафіксавана шэсць выпадкаў незаконнага вывазу з Беларусі груш — усяго больш за 120 тон на суму звыш 930 тыс. рублёў (каля 271,1 тыс. долараў).
У Добрушскім раёне (Гомельская вобласць) у грузавым аўтамабілі DAF выяўлена 7 тон свежай зеляніны на 430 тыс. рублёў (125,4 тыс. долараў). “Руколу, шпінат і ліставыя буракі <…> таксама перамяшчалі ў Расію без дакументаў”, — заявілі ў ДМК.
“А яшчэ высветлілася, што на рахунку гэтага прадпрымальніка ўжо два падобныя правапарушэнні, якія ён здзейсніў пры транспартоўцы груш у мінулым месяцы”, — падкрэсліваецца ў рэлізе.
У дачыненні да перавозчыкаў складзеныя адміністрацыйныя пратаколы паводле арт. 13.12 КаАП (парушэнне парадку набыцця, захоўвання, выкарыстання ў вытворчасці, транспарціроўкі, водпуску і рэалізацыі тавараў).
“За незаконную транспарціроўку тавараў згодна з санкцыі артыкула ім пагражае штраф да 50% ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, сумы выручкі, атрыманай ад рэалізацыі тавараў”, — паведаміла ведамства.
Дзве беларускі абвінавачваюцца ў кантрабандзе польскіх яблыкаў у Расію
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла чацвёртае месца на тэрыторыі былога СССР па росце афіцыйнага курсу долара ў 2024 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваКубракоў далажыў Галоўчанку аб істотным павелічэнні колькасці ДТЗ з удзелам аўтобусаў — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у 2024 годзе была на 13,8% ніжэйшая, чым у 2023-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка