Дзве беларускі абвінавачваюцца ў кантрабандзе польскіх яблыкаў у Расію
25 кастрычніка, Позірк. У дачыненні да двух грамадзянак Беларусі распачатая крымінальная справа за кантрабанду ў Расію польскіх яблыкаў пад выглядам малдаўскіх, паведаміў 25 кастрычніка Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
Заяўляецца, што яны разам з “іншымі асобамі” будуць прыцягнутыя да адказнасці “за ўдзел у злачыннай схеме па перамяшчэнні праз Беларусь з выкарыстаннем падробленых дакументаў 10 грузавікоў з польскімі яблыкамі і іх далейшай незаконнай транспарціроўкай у Расію”.
Як устанавілі супрацоўнікі аддзела барацьбы з кантрабандай Аператыўнай мытні, адна з жанчын “курыравала пытанне адсочвання грузавікоў, якія ўвозілі на тэрыторыю Беларусі яблыкі з Польшчы”, другая “вырашала пытанні, звязаныя з падробкай дакументаў, якія пацвярджаюць бяспеку прадукцыі”, гаворыцца ў паведамленні. Адзначаецца, што другая абвінавачаная “забяспечвала садавіну фітасанітарнымі сертыфікатамі, у якіх указвалася нібыта малдаўскае паходжанне яблыкаў”.
ДМК сцвярджае, што “грамадзянкі за ўдзел у злачынных махінацыях атрымлівалі матэрыяльнае ўзнагароджанне”, па гэтай схеме “ў Расію перамясцілі больш за 200 тон польскіх яблыкаў”.
“У падробленых дакументах іх кошт складаў звыш 170 тыс. беларускіх рублёў. Рэальны кошт у разы большы — 700 тыс. беларускіх рублёў”, — адзначылі ў ведамстве.
Справа распачатая паводле ч. 3 арт. 228 Крымінальнага кодэкса (кантрабанда), максімальнае пакаранне паводле гэтага артыкула — 10 гадоў пазбаўлення волі.
У Беларусі дзейнічае забарона на імпарт і рэалізацыю асобных катэгорый тавараў з “недружалюбных краін”, да якіх адносіцца і Польшча.
Згодна з пастановай Савета міністраў № 934 ад 26 снежня 2023 года, гэтая забарона падоўжаная да канца 2024 года. Дакумент уключае розныя харчовыя і нехарчовыя тавары, ён дазваляў увозіць яблыкі з “недружалюбных краін” з 1 красавіка па 31 ліпеня 2024-га.
Расія ўвяла эмбарга на ўвоз польскай садавіны і агародніны ў 2014 годзе, аднак, паводле інфармацыі аналітыкаў EastFruit, забарону ўдаецца абыходзіць праз Беларусь і Казахстан.
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла чацвёртае месца на тэрыторыі былога СССР па росце афіцыйнага курсу долара ў 2024 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваКубракоў далажыў Галоўчанку аб істотным павелічэнні колькасці ДТЗ з удзелам аўтобусаў — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у 2024 годзе была на 13,8% ніжэйшая, чым у 2023-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка