У 2024 годзе ад агню ў Беларусі пацярпела не менш як 73 адзінкі сельгастэхнікі

4 студзеня, Позірк. На аб’ектах аграпрамысловага комплексу (АПК) у 2024 годзе ў выніку ўзгаранняў было знішчана або пашкоджана мінімум 73 адзінкі тэхнікі, сведчыць праведзены “Позіркам” агляд сутачных зводак Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Апошнія такія выпадкі здарыліся ў першай палове мінулага месяца: 11 снежня ў Гомельскім раёне на тэрыторыі малочнатаварнай фермы агонь пашкодзіў маторны адсек і кабіну пагрузчыка “Амкадор 332С4”; 14-га ў Кобрынскім раёне (Брэсцкая вобласць) — кабіну, маторны адсек, колы і лакафарбавае пакрыццё кормаўборачнага камбайна КВК-800 “Палессе FS80”.
Летась першае загаранне сельгастэхнікі на аб’ектах АПК было зафіксавана 16 красавіка. У полі каля вёскі Браткава (Капыльскі раён Мінскай вобласці) агонь знішчыў трактар МТЗ-3522 (2021).
53% пажараў, якія адбыліся сёлета на аб’ектах аграпрамысловага комплексу, звязана з “чалавечым фактарам”, заявіў на прэс-канферэнцыі 18 ліпеня начальнік галоўнага ўпраўлення нагляду і прафілактыкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Турчын.
“З іх дзве траціны звязаныя з парушэннем правілаў эксплуатацыі электрасетак або электраабсталявання”, — сказаў прадстаўнік ведамства.
Паводле яго слоў, кіраўніцтву гаспадарак неабходна звярнуць увагу на “вартаўнічую ахову”, бо “бескантрольнасць прыводзіць да ўзгаранняў”, у тым ліку праз “свавольства дзяцей”.
Іншым фактарам пажаранебяспекі Турчын назваў “бескантрольнае выкарыстанне агню — паленне ў месцах складавання і правядзення зварачных работ”.

- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаВа ўдзельнікаў сацапытанняў Беларускай аналітычнай майстэрні адбыліся ператрусы, ёсць затрыманыя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаАбранне Латвіі ў Савет Бяспекі ААН дае магчымасць уключыць Беларусь у яго парадак дня — ВячоркаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Канферэнцыя ў Лондане — гэта магчымасць абмеркаваць інструменты ціску на рэжымы Лукашэнкі і Пуціна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваСтаршыня "Беллегпрама" Лугіна лічыць неабходным "упарадкаваць" працу дызайнераў адзення (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў траўні 2025 года знізіўся на 0,7%, з пачатку года — на 13,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка