Ціханоўская пра Бабарыку: Спыненне інкамунікада — крок да таго, каб спыніць жах у краіне
8 студзеня, Позірк. “Неймаверным шчасцем” назвала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская магчымасць пабачыць палітвязня Віктара Бабарыку, які доўгі час утрымліваўся ў рэжыме інкамунікада. Такім чынам яна адрэагавала на відэазапіс з экс-прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта.
“Але жудасна разумець: рэжым выкарыстоўвае людзей, якія не павінны былі апынуцца за кратамі, для маніпуляцый”, — цытуе палітыка яе прэс-служба.
Паводле слоў Ціханоўскай, праз адсутнасць якіх-небудзь вестачак родныя вязняў не могуць “нармальна жыць”: “Калі так балюча на волі, страшна ўявіць, што адчуваюць яны там, за кратамі”.
Кожны дзень у зняволенні, падкрэсліла яна, — гэта “страта цэлага жыцця, якое адбываецца на волі”.
“Мой муж (палітвязень Сяргей Ціханоўскі, — “Позiрк“.) не бачыць, якімі дарослымі ўжо сталі [дзеці] Карней і Агнія, — адзначыла дэмлідар. — Сыны Паліны Шарэнда-Панасюк растуць без цеплыні мамінага кахання. Ігар Лосік ужо 4,5 года не бачыць дачку Паўліну… Жыццё спыняецца ў цэлых сем’ях, бо рэжым ахвяруе людзьмі дзеля ўлады”.
“Пабачыць тых, хто знаходзіўся ў інкамунікада, — вялізная палёгка. Але разам з гэтым мы не можам забываць: за кратамі несправядліва застаюцца больш за 1.200 палітвязняў”, — дадала яна.
Ціханоўская мяркуе, што спыненне рэжыму інкамунікада — гэта “першы крок да таго, каб спыніць той жах, які зараз адбываецца ў краіне”.
Наступным крокам, на яе думку, павінна стаць “вызваленне тых, хто апынуўся за кратамі праз свае погляды”, а таксама “спыненне ўсіх палітычных рэпрэсій супраць беларусаў”.
Фатаграфіі з месца няволі і відэазварот экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта, палітвязня Віктара Бабарыкі да родных апублікаваў 8 студзеня ў сваім тэлеграм-канале былы апазіцыйны актывіст Раман Пратасевіч.
6 ліпеня 2021 года Вярхоўны суд прыгаварыў Віктара Бабарыку да 14 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за “атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры” (ч. 3 арт. 430 КК) і “легалізацыю сродкаў, атрыманых злачынным шляхам” (ч. 2 арт. 235 КК). Палітык віну не прызнаў.
Адбывае пакаранне ў наваполацкай калоніі № 1 (Віцебская вобласць).
З лютага 2023 года Віктар Бабарыка ўтрымліваўся ў рэжыме інкамунікада, які праваабарончая супольнасць лічыць цяжкім парушэннем правоў чалавека.
9 лістапада 2024 года Бабарыку споўнілася 60 гадоў.
- ГрамадстваЗа ўвесь перыяд метэаназіранняў у Беларусі зафіксавана каля 30 смерчаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваБелгідрамет: 2024 год у Беларусі стаў найцяплейшым за ўвесь перыяд метэаназіранняў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Зараз не трэба ісці на барыкады, але будзе момант, калі кожны ўздыме ў сабе пачуцці і адчуванні, што былі ў 2020-мМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаПольшча апублікуе інструкцыі для ахвочых займацца бізнесам беларусаў — Вячорка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаСтрахоўшчыкі за 11 месяцаў 2024 года сабралі ў гадавым вымярэнні на 17,9% больш унёскаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаСкасаванне абмежавання па памеры пенсій закране каля 110 тыс. працоўных пенсіянераўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Лічбы дапамогі беларусам не змяніліся, але растуць патрэбы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегальных мігрантаў у першы тыдзень студзеня была ўтрая вышэйшай, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ перыяд калядных і навагодніх святаў на пажарах загінула 52 чалавекі — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+