Пачало дзейнічаць пагадненне паміж Беларуссю і РФ аб узаемным прызнанні віз
11 студзеня, Позірк. Пагадненне паміж Беларуссю і Расіяй аб узаемным прызнанні віз, падпісанае 19 чэрвеня 2020 года, пачало дзейнічаць 11 студзеня 2025 года, вынікае з паведамлення беларускага Міністэрства замежных спраў.
Адзначаецца, што дакумент рэгулюе парадак “перасячэння замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства сумеснай мяжы” Саюзнай дзяржавы, у тым ліку “сухапутнага ўчастка, які дагэтуль быў адкрыты толькі для грамадзян Беларусі і Расіі”.
Падпісанты пагаднення абавязаліся прызнаваць “візы, якія даюць права на ўезд і знаходжанне на тэрыторыі” кожнага з бакоў, а таксама “адзнакі аб перасячэнні знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы”.
Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія маюць візу Беларусі або РФ, могуць перасякаць межы любой з гэтых дзяржаў на падставе пасведчання асобы на працягу ўсяго тэрміну дзеяння візы.
“Калі ў дачыненні да іх і ў Беларусі, і ў Расіі <…> прадугледжаны бязвізавы рэжым, то для ўезду ў абедзве краіны і знаходжання там дастаткова прызнаванага абедзвюма дзяржавамі дакумента, які сведчыць асобу, — гаворыцца ў паведамленні. — Калі для пазначаных асоб у адной краіне дзейнічае бязвізавы рэжым, а ў другой візавы, то для ўезду ў апошнюю і знаходжання там, апрача дакумента, які сведчыць асобу, спатрэбіцца віза”.
“Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія маюць дазвол на часовае пражыванне, дазвол на жыхарства або дакумент для наведвання міжнароднага мерапрыемства адной краіны і дакумент, які сведчыць асобу, маюць права ўязджаць, выязджаць, знаходзіцца, рухацца транзітам па тэрыторыі іншай краіны без віз на працягу тэрміну дзеянні пазначаных дакументаў”, — адзначае МЗС.
Падкрэсліваецца, што дзеянне пагаднення не распаўсюджваецца на асоб, якім абмежаваны ўезд у якую-небудзь з дзвюх дзяржаў.
Трапіць на тэрыторыю Беларусі і РФ можна “як праз міжнародныя пункты пропуску праз дзяржмяжу, так і непасрэдна па шляхах міжнародных чыгуначных і паветраных зносін”. Паміж дзвюма краінамі таксама можна перасоўвацца праз аўтамабільныя пункты пропуску Юхавічы — Далосцы (Апочка — Наваполацк), Езярышча — Невель (Кіеў — Санкт-Пецярбург), Лёзна — Круглоўка (Віцебск — Смаленск), Рэдзькі — Чырвоная Горка (Мінск — Масква), Звянчатка — Дубавічка (Бабруйск — Масква), Селішча — Навазыбкаў (Гомель — Бранск).
“Перасячэнне сухапутнага ўчастка расійска-беларускай мяжы па іншых шляхах не дапускаецца і будзе расцэньвацца як парушэнне дзяржаўнай мяжы”, — папярэджвае знешнепалітычнае ведамства.
МЗС звяртае ўвагу на тое, што для ўкраінскіх грамадзян захоўваецца “асаблівы парадак уезду” у РФ. “Згодна з рашэннем урада Расійскай Федэрацыі, грамадзяне Украіны ўязджаюць у Расію праз пункт пропуску ў маскоўскім аэрапорце Шарамеццева і аўтамабільны пункт пропуску Лудонка ў Пскоўскай вобласці”, — тлумачыць міністэрства.
Акрамя таго, адзначаецца, што кожны з бакоў “захоўвае за сабой права адмовіць ва ўездзе або скараціць тэрмін знаходжання на сваёй тэрыторыі любога замежнага грамадзяніна або асобы без грамадзянства, а таксама ажыццяўляць праверку выканання імі правілаў уезду, выезду, транзіту або рэжыму знаходжання”.
Пагадненне названае “важным складальнікам агульнай міграцыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы”.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа літоўска-беларускай мяжы з'явіліся першыя ў новым годзе нелегальныя мігрантыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2024 год фізасобы прадалі наяўнай валюты амаль на 2,7 млрд долараў больш, чым купілі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі за 11 месяцаў перавысіла 660 млн долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка