Сейм Літвы ўхваліў дэнансацыю пагаднення з Беларуссю аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і фіскальных парушэнняў

14 студзеня, Позірк. Сейм Літвы 14 студзеня ўхваліў законапраект, якім прапануецца дэнансаваць пагадненне з Беларуссю аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання даходаў і фіскальных парушэнняў.
За прыняцце дакумента прагаласавалі 111 дэпутатаў, супраць — 4, устрымаліся — 6, паведамляе навінавы партал Delfi.
14 лістапада 2024 года праект закона, падрыхтаваны Міністэрствам фінансаў Літвы, быў ухвалены ўрадам гэтай краіны.
“Улічваючы працяглае садзейнічанне Беларусі Расіі, яе ваенную агрэсію супраць Украіны і грубае парушэнне міжнароднага права, а таксама той факт, што Сейм ужо дэнансаваў аналагічнае пагадненне з Расіяй, прапануецца дэнансаваць пагадненне з Беларуссю“, — заявіла тады намесніца міністра фінансаў Рута Білкшціце.
Паведамлялася, што Літва ўжо некалькі гадоў “практычна не супрацоўнічае з Беларуссю і не абменьваецца інфармацыяй у падатковых мэтах“.
Згодна з пагадненнем аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання даходаў і фіскальных парушэнняў, любы з бакоў можа скасаваць яго, накіраваўшы пісьмовае паведамленне іншаму боку па дыпламатычных каналах не менш чым за шэсць месяцаў да заканчэння каляндарнага года.
12 лістапада Сейм Літвы прыняў рашэнне дэнансаваць пагадненне паміж урадамі Літвы і Беларусі аб супрацоўніцтве ў барацьбе з мытнымі злачынствамі.
25 верасня ўрад Літвы адобрыў падрыхтаваныя Міністэрствам фінансаў праекты прававых актаў аб дэнансацыі пагадненняў аб мытным супрацоўніцтве з Беларуссю і Расіяй.
16 верасня паведамлялася, што прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа ўнёс у Сойм прапанову аб дэнансацыі трох дагавораў з Расіяй і Беларуссю, якія датычацца эканамічнага супрацоўніцтва.
Науседа прапанаваў, як і анансавалася, скасаваць дагавор аб заахвочванні і абароне інвестыцый, падпісаны ўрадамі Літвы і Беларусі 5 сакавіка 1999 года ў Мінску, аналагічны дагавор з Расіяй, падпісаны 29 чэрвеня 1999 года ў Маскве, і дагавор аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання даходаў і капіталу аб прадухіленні фіскальных парушэнняў, падпісаны з Расіяй у той жа час.
24 верасня Сойм Літвы адобрыў у першым чытанні дэнансацыю гэтых дагавораў.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа шэсць дзён небывалага для пачатку сакавіка цяпла абноўлена каля 270 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8–11 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Савет Еўропы прыняць дэкларацыю ў падтрымку незалежнасці і суверэнітэту Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Пуцін паводзіць сябе, як п’яны сусед, калі не дабіваецца свайгоМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+