Дзяржаўная прапаганда выдала традыцыйную для ЗША працэдуру за змену пазіцыі адносна выбараў у Беларусі
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 24 студзеня 2025 года ў 17:32

24 студзеня, Позірк. У беларускіх дзяржаўных СМІ актыўна абмяркоўваецца факт “выдалення” з сайта Дзярждэпартамента ЗША заявы былога дзяржаўнага сакратара Энтані Блінкена аб сітуацыі ў Беларусі.
Адзначаецца, што “на старонцы, дзе раней была апублікаваная заява, цяпер адлюстроўваецца надпіс: “Просім прабачэння за нязручнасці“. Сам тэкст з асуджэннем выбараў у Беларусі быў выдалены”.
Між тым, напрыклад, канал АНТ, ахарактарызаваўшы заяву Блінкена як “умяшанне ў маючыя адбыцца выбары прэзідэнта Беларусі“, паведаміў, што “падобнае нахабства не сталі трываць нават у адміністрацыі Дональда Трампа. Цяпер, калі паспрабаваць перайсці на старонку Дзярждэпа ЗША, дзе было апублікаванае “асабліва каштоўнае меркаванне” Блінкена па пытанні выбараў у Беларусі, то замест пафаснага загалоўка з асуджальнымі выказваннямі дзяржсакратара карыстальнікаў сустракае сарамлівае “Просім прабачэння за нязручнасці…“
Насамрэч прапаганда (свядома ці не) ігнаруе тэкст, які ідзе пасля інфармацыі пра прабачэнні: “Мы ствараем архіў сайта State.gov у канцы кожнай прэзідэнцкай адміністрацыі. Гэта стандартная практыка з моманту заканчэння адміністрацыі Клінтана ў 2001 годзе. Калі неабходны вам матэрыял адносіцца да папярэдняй адміністрацыі, вы можаце скарыстацца пошукам па нашых архіўных сайтах“.
Такім чынам, заява Блінкена пра Беларусь, як і іншыя дакументы за перыяд са студзеня 2021-га па студзень 2025 года, даступныя на архіўным сайце. У прыватнасці, згаданы дакумент знаходзіцца па адрасе: https://2021-2025.state.gov/denouncing-sham-elections-and-continued-repression-in-belarus.
Сёмыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прызначаныя на 26 студзеня 2025 года (датэрміновае галасаванне пачалося 21 студзеня і працягнецца пяць дзён).
Акрамя Аляксандра Лукашэнкі кандыдатамі на пасаду прэзідэнта зарэгістраваны лідары трох праўладных партый: Алег Гайдукевіч (Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі), Сяргей Сыранкоў (Камуністычная партыя Беларусі) і Аляксандр Хіжняк (Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці). Яшчэ адзін кандыдат — былы член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў у 2016–2019 гадах, удзельніца выбарчай кампаніі 2020 года Ганна Канапацкая, якая пазіцыянуе сябе як “дэмакратычную альтэрнатыву“, аднак крытыкуе не Лукашэнку, а яго апанентаў, якія знаходзяцца ў турме ці за мяжой.
Прэзідэнцкая кампанія праходзіць пад поўным кантролем уладаў. Палітычнае поле краіны цалкам зачышчана ад актыўных апанентаў Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады“, праваабаронцы кажуць пра імітацыю канкурэнцыі. З крытыкай выбараў, акрамя ЗША, ужо выступілі Еўрапарламент і шэраг дэмакратычных дзяржаў.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнана незалежнымі назіральнікамі празрыстай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Навіны Германіі, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 24 лютага — 18 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка14 сакавіка Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыю на прыгавор эксперту па праблемах бяспекі ПаротнікавуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗ нагоды 23 лютага кіраўнік НАНБ заявіў пра гатоўнасць абараніць "навукова-інавацыйную незалежнасць" і завочна запярэчыў ЛукашэнкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага суседнія краіны ЕС спынілі амаль 500 спробаў нелегальнага пераходу з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка