Тры чалавекі загінулі на пажары ў Камянецкім раёне

25 студзеня, Позірк. У ноч на 25 студзеня тры чалавекі загінула на пажары ў Камянецкім раёне (Брэсцкая вобласць), паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Трагедыя адбылася ў вёсцы Кашчэнікі. Падчас тушэння ратавальнікі знайшлі цела гаспадара гарэлага жылога дома (1966 года нараджэння), яго сужыцелькі (1986 г.н.) і брата (1970 г.н.). Яшчэ адзін яго брат (1962 г.н.) “атрымаў апёкі і атручанне прадуктамі гарэння”, праз што быў шпіталізаваны.
Паводле інфармацыі МНС, 25 студзеня ў бальніцы памерла жанчына (1959 г.н.), якая пацярпела на пажары 6 студзеня ў вёсцы Шапчыцы (Магілёўскі раён).
З пачатку года ў Беларусі адбылося 416 пажараў (на аналагічную дату 2024-га — 481; -13,5%), у выніку якіх загінула 60 чалавек (76; -21,1%).
За мінулы год агонь забраў жыцці 562 чалавек — на 7,3% больш, чым у 2023-м (524).

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную з верасня 2023 года сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства1 ліпеня тэмпература паветра ў Беларусі перавысіла 37 градусаў — новы рэкорд дня (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў чэрвені вырас на 2,5%, за паўгоддзе — знізіўся на 0,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую палову 2026 года суседнія краіны ЕС зафіксавалі 7.886 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства


