Ціханоўская разлічвае на ўмацаванне сяброўства з Канадай

1 ліпеня, Позірк. Канада заўсёды была “моцным голасам у абарону свабоды, дэмакратыі і чалавечай годнасці”, заявіла кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская.
1 ліпеня ў гэтай краіне адзначаецца нацыянальнае свята — Дзень Канады.
“У гэты асаблівы дзень беларусы дзякуюць канадцам за тое, што яны на баку нашага народа ў барацьбе супраць дыктатуры. Няхай нашае сяброўства працягвае мацнець”, — напісала дэмакратычны лідар на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 1 ліпеня Канаду са святам, заявіў пра гатоўнасць да “раўнапраўнага дыялогу”.
Дэмакратычныя дзяржавы, у тым ліку Канада, не прызналі Лукашэнку легітымным прэзідэнтам пасля выбараў 2020 года. З тае пары палітык віншуе са святамі не ўлады, а народы гэтых краін.
Атава паслядоўна крытыкуе рэжым Лукашэнкі. Разам з партнёрамі яна не аднойчы сінхранізавала санкцыі супраць Мінска. У той жа час Канада падтрымлівае дэмакратычныя памкненні беларускага народа. Ціханоўская наведвала гэтую краіну ў лістападзе 2022 года, а таксама красавіку і лістападзе 2024-га.
Напрыканцы мінулага года Канада заклікала Расію і Беларусь “неадкладна забяспечыць бяспечнае вяртанне ўсіх незаконна дэпартаваных і перамешчаных украінскіх дзяцей”; неаднаразова ў ліку іншых дэмакратычных краін заклікала ўлады ў Мінску вызваліць усіх палітвязняў і спыніць рэпрэсіі.
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 180 дзён запар фіксуе спробы незаконнага пранікнення мігрантаў з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–21 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



