Анатоль Міхнавец абраны першым віцэ-спікерам Каардынацыйнай рады

1 ліпеня, Позірк. Дэлегат ад Руху “Воля” Анатоль Міхнавец абраны першым віцэ-спікерам Каардынацыйнай рады 4-га склікання, паведаміла ўвечары 1 ліпеня прэс-служба КР.
Адзначаецца, што за яго прагаласавала 55 з 75 членаў КР (73,3%).
Яўген Андрэйчык (“Наступ”) набраў 8 галасоў, альбо 10,7%, Павел Мар’еўскі (“Еўрапейскі выбар”) — 6, альбо 8%, Юрась Зянковіч (Блок беларускіх палітычных зняволеных “Беларусы дзеяння”) — 4, альбо 5,3%, Андрэй Колас (“Ваш Голас”) — 2, альбо 2,7%.
Адзін з гэтых чатырох дэлегатаў стане другім віцэ-спікерам КР. Вынікі чарговага галасавання стануць вядомыя ўвечары 2 ліпеня.
Падчас самапрэзентацыі 30 чэрвеня Міхнавец заявіў, што каманда, у якую ён уваходзіць, ішла ў КР з мэтай вызвалення Беларусі.
“З такой жа мэтай зараз я ўдзельнічаю ў гэтых дэбатах, каб нашыя планы, думкі і напрацоўкі былі рэалізаваны ў КР, каб мы працавалі адной камандай, камандай аднадумцаў, — адзначыў прадстаўнік Руху “Воля”. — Хачу, каб гэтая Каардынацыйная рада працавала па-іншаму. Упэўнены, што тут шмат кампетэнтных людзей, якія падзяляюць мае думкі і гатовыя працаваць у адной камандзе, і пасада віцэ-спікера дазволіць мне дапамагчы спікеру і ўсім тым людзям, якія хочуць набліжаць перамены ў Беларусі, вызваленне Беларусі, рэалізаваць гэтую працу”.
“Я хачу, каб праз год мы былі ў вольнай Беларусі і пачалі рэформы, якія ўсе мы чакаем, якія чакае народ, які жыве фактычна ў канцлагеры”, — дадаў ён.
Арцём Брухан абраны спікерам Каардынацыйнай рады 4-га склікання (дапоўнена)
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка



