Улады Беларусі маюць намер атрымаць ільготны крэдыт ад Кітая

25 студзеня, Позірк. Праект міжурадавага рамачнага пагаднення, якое прадугледжвае, што Кітай выдзеліць Беларусі льготны крэдыт, ухвалены пастановай беларускага Савета міністраў № 35 ад 23 студзеня.
Згодна з дакументам, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 25 студзеня, пагадненне зхваленае “ў якасці асновы для правядзення перагавораў”, якія будзе весці Міністэрства фінансаў.
Урад дазволіў ведамству да падпісання ўносіць у пагадненне змены, якія не маюць прынцыповага характару.
У пастанове Савета міністраў не пазначана, пра якія аб’ёмы запазычання гаворка, што за мэты, на якія запытваецца крэдыт.
19 студзеня амбасадар КНР Чжан Вэньчуань у эфіры тэлеканала СТБ заявіў, што ўведзеныя ў дачыненні да Мінска заходнія санкцыі “ў пэўнай ступені негатыўна паўплывалі” на эканамічную супрацу паміж Кітаем і Беларуссю.
Разам з тым, паводле слоў дыпламата, гэтыя абмежаванні “не могуць спыніць хвалю кітайска-беларускіх стасункаў, што нарастае”.
Супраца дзвюх краін у розных сферах, заявіў ён, “няўхільна развіваецца”, а механізмы гэтай супрацы “стала ўдасканальваюцца”.
13 снежня 2024 года Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў Рэспубліканскі бюджэт на 2025 год, які прадугледжвае дэфіцыт у памеры 4 млрд 459,4 млн рублёў.
Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў раней адзначаў, што практычна 1 млрд рублёў дэфіцыту бюджэту плануецца пагасіць за кошт “знешніх прыцягненняў”: “Частка гэтых сродкаў будзе прыцягнута з РФ у выглядзе крэдыту”.
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПадзенне сельгасвытворчасці па выніках васьмі месяцаў зафіксаванае ў чатырох з шасці абласцей, год таму там быў ростМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць спробаў нелегальнага пераходу з Беларусі ў ЕС перавысіла паказчык за ўвесь 2024 год (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаТолькі ў Мінску за месяц пагоршыліся пазіцыі паводле паказчыкаў ВРПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка