Лукашэнка заявіў пра паспяховую супрацу ВНУ Беларусі з МДУ, які садзейнічае вайне супраць Украіны

25 студзеня, Позірк. На працягу многіх гадоў беларускія ВНУ “паспяхова супрацоўнічаюць” з Маскоўскім дзяржаўным універсітэтам імя М.В. Ламаносава, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы калектыў расійскай навучальнай установы з 270-годдзем МДУ.
Паводле слоў віншавальніка, якія прыводзіць яго прэс-служба ВНУ Беларусі і МДУ “сумесна ўкараняюць прагрэсіўныя адукацыйныя тэхналогіі і найноўшыя навуковыя распрацоўкі, умацоўваючы інтэлектуальны патэнцыял дзвюх брацкіх краін”.
МДУ, на думку Лукашэнкі, “захаваўшы і прымножыўшы лепшыя дасягненні расійскай вышэйшай школы”, з’яўляецца “адным з найбуйнейшых і аўтарытэтных цэнтраў сусветнай навукі, адукацыі і культуры”.
Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, як паказвае праведзены “Позіркам” аналіз яго навінавых паведамленняў, садзейнічае развязанай Расіяй вайне супраць Украіны.
Напрыклад, у лістападзе 2024 года прадстаўнікі “студэнцкага патрыятычнага аб’яднання” МДУ наведалі “прыфрантавыя раёны” так званай “луганскай рэспублікі” — анексаванай Расіяй часткі Луганскай вобласці Украіны — і “ўручылі падарункі вайскоўцам, якія праходзяць службу ў рамках СВА” (“спецыяльнай ваеннай аперацыяй” расійскія і беларускія ўлады называюць поўнамаштабную вайну РФ супраць украінскага народа). У прыватнасці яны перадалі “цёплае адзенне і неабходныя тактычныя тэхнічныя сродкі”.
Пры гэтым аб’яднанне падзякавала “выкладчыкам, супрацоўнікам і студэнтам юрыдычнага факультэта МДУ” за аказанне дапамогі “служачым СВА, якія выконваюць вайсковы доўг на варце <…> межаў”.
На сайце механіка-матэматычнага факультэта апублікаваная падзяка “за дапамогу ў зборы сродкаў для набыцця прыбораў, рыштунку і іншых неабходных прадметаў і тэхнічных прылад”. Усё гэта, як гаворыцца ў паведамленні, трэба “для вядзення паспяховага і максімальна бяспечнага бою байцамі спецыяльнай ваеннай аперацыі, якія змагаюцца з агрэсіяй недружалюбных краін Захаду і ЗША”.
З паведамлення вынікае, што на факультэце “да завяршэння СВА” дзейнічае грашовы фонд “для аператыўнай дапамогі гераічным байцам”.
На розных факультэтах МДУ час ад часу праводзяцца сустрэчы з расійскімі вайскоўцамі — удзельнікамі агрэсіі супраць Украіны.

БДУІР будзе супрацоўнічаць з расійскай ВНУ, якая спрыяе вядзенню вайны супраць Украіны
- ЭканомікаЗапазычанасць сельгаспрадпрыемстваў перад МТЗ перавысіла 36 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЖурналістку Андрэеву збілі ў калоніі ў 2022 годзе — Шарэнда-ПанасюкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаДэпутаты ПП НС збіраюцца на сесію ПА АБСЕ пасля адмовы дапусціці на папярэднююМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 10 лютага — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаКарпенка: Санкцыі не паўплываюць на маю прафесійную дзейнасць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСкарга на вырак экс-старшыні партыі "Зялёныя" Кучуку будзе разгледжаная 25 лютагаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка