У Асіповіцкім раёне прайшлі вучэнні з выкарыстаннем РСЗА “Паланэз” і “БелГрад”
2 лютага, Позірк. Вучэнні з падраздзяленнямі рэактыўных сістэм залпавага агню прайшлі ў Асіповіцкім раёне (Магілёўская вобласць), паведамляе тэлеканал Міністэрства абароны “ВаенТВ”.
Адзначаецца, што “баявыя разлікі выканалі задачу па падрыхтоўцы пазіцый і нанясенні удараў па ўмоўным непрыяцелю”.
У вучнях былі выкарыстаныя ракетныя сістэмы залпавага агню “Паланэз”. Раней беларускія вайскоўцы здзейснілі баявыя пускі з гэтых РСЗА “на расійскім палігоне ў рамках кантрольных заняткаў”, гаворыцца ў сюжэце тэлеканала.
Таксама паведамляецца аб выкарыстанні на вучэннях РСЗА “БелГрад”. Заяўляецца, што гэта “ўдасканалены ўзор савецкага комплексу [“Град”], распрацоўкай і стварэннем якога займаліся айчынныя спецыялісты”.
“БелГрад” у параўнанні са “сваім папярэднікам” мае шэраг адрозненняў, адзначаецца ў паведамленні. У прыватнасці, яго баявая частка грунтуецца на аўтамабілях МАЗ (раней выкарыстоўваліся расійскія “Уралы”).
У тэлесюжэце гаворыцца, што “БелГрад” здольны несці да 100 зарадаў, далёкасць стральбы гэтага РСЗА складае 20,6 кіламетраў.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа шэсць дзён небывалага для пачатку сакавіка цяпла абноўлена каля 270 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8–11 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Савет Еўропы прыняць дэкларацыю ў падтрымку незалежнасці і суверэнітэту Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Пуцін паводзіць сябе, як п’яны сусед, калі не дабіваецца свайгоМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць прынятых на дадатковыя працоўныя месцы за пяць гадоў скарацілася на 7,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка