Іск “Беларуськалія” — мера палітычнага ціску, лічыць прэм’ер Літвы

4 лютага, Позірк. Мерай палітычнага ціску назваў прэм’ер-міністр Літвы Гінтаўтас Палуцкас іск вытворцы ўгнаенняў ААТ “Беларуськалій” на 12 мільярдаў еўра, пададзены ў міжнародны арбітражны суд.
“Я ні ў якім разе не ацэньваю абгрунтаванасць гэтых прэтэнзій, абгрунтаванасць гэтых прэтэнзій будзе ацэньваць арбітраж, — цытуе кіраўніка літоўскага ўрада медыя diena.lt. — Усё адно, 16 мільярдаў еўра, 10 мільярдаў ці 12 мільярдаў — гэта не мае ніякага значэння”.
Паводле слоў Палуцкаса, Вільнюс ніяк не будзе рэагаваць на іск. “Маюцца юрысты, якія робяць сваю працу, і яны яе зробяць. Мы лічым, што пазіцыя Літвы правільная”, — падкрэсліў чыноўнік.
У студзені стала вядома, што кампанія Hasenberg, якая належыць праз пасярэднікаў грамадзяніну Літвы Ігару Удавіцкаму, ініцыявала міжнародны арбітраж супраць літоўскай дзяржавы за спыненне транзіту беларускіх калійных угнаенняў.
Ісцец, як заяўлена, хоча давесці ў арбітражы, што Літва, спыніўшы транзіт беларускіх калійных угнаенняў праз сваю тэрыторыю, нанесла шкоду Hasenberg і яшчэ адной кампаніі Удавіцкага — Gargždų geležinkelis, што “садзейнічала недахопу угнаенняў і харчавання ў Афрыцы”.
Тады СМІ паведамілі, што Hasenberg мае намер спагнаць 15 млрд эўра. Апавяшчэнне пра арбітраж было атрыманае ў кастрычніку 2024 года.
3 снежня 2024 года прэс-служба ААТ “Беларуськалій” паведаміла, што ў рамках міжнароднага інвестыцыйнага арбітражу пададзена іскавая заява ў сувязі з “незаконнымі дзеяннямі” Літвы. У выніку гэтых дзеянняў, як сцвярджаецца, “былі парушаныя правы” прадпрыемствы як замежнага інвестара, абароненыя пагадненнем паміж урадамі Беларусі і Літвы аб заахвочванні і абароне інвестыцый.
Сейм Літвы дэнансаваў згаданае пагадненне 1 кастрычніка таго ж года, аднак палажэнні дакумента дзейныя на працягу года пасля афіцыйнага апавяшчэння Мінска літоўскім бокам пра прынятае рашэнне. Пра тое, калі менавіта было накіраванае адпаведнае апавяшчэнне і ці накіраванае наогул, не паведамлялася.

- Эканоміка
- ГрамадстваУ Мінску "назіраецца дастаткова паспяховая карціна" з якасцю паветра — БелгідраметМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні чэрвеня краіны ЕС спынілі больш спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі, чым за ўвесь студзеньМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Грамадства, ЭканомікаЗа год колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 0,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка