Мінск 14:46

Кіраўнік МЗС Літвы заклікаў Еўропу захаваць для Беларусі месца ў еўрапейскай сям’і

Кястуціс Будрыс (з мікрафонам)
Фота: МЗС Літвы

5 лютага, Позірк. Захаваць для Беларусі месца ў еўрапейскай сям’і заклікаў Еўропу міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс 4 лютага ў Гданьску (Польшча) на “Форуме Касцюшкі”, паведамляе прэс-служба літоўскага знешнепалітычнага ведамства.

Нягледзячы на “абцугі рэжыму [Аляксандра] Лукашэнкі і прыгнёт Расіі”, адзначыў ён, “еўрапейскія карані” Беларусі і яе “памкненне быць часткай Еўропы жывыя”.

“Месца Беларусі ў Еўропе, аднак, каб вярнуцца на еўрапейскі шлях, краіна мусіць вызваліцца як ад дыктатара Лукашэнкі, так і ад уплыву Расіі, — канстатаваў Будрыс. — Мы мусім дапамагчы дэмакратычным сілам Беларусі на гэтым шляху, бо дэмакратычная Беларусь важная як для бяспекі Літвы, так і для ўсяго рэгіёна”.

Кіраўнік МЗС Літвы лічыць важным і надалей падтрымліваць дэмакратычныя сілы Беларусі, дапамагаць у захаванні беларускай мовы і культуры, узмацняць ціск на рэжым Лукашэнкі і заахвочваць “больш шчыльныя сувязі паміж дэмакратычнай Беларуссю і Еўропай”.

“Еўропа з’яўляецца і павінна заставацца домам для тых, хто імкнецца да свабоды, годнасці і незалежнасці”, — заявіў Будрыс.

Польшча будзе і надалей падтрымліваць беларускія незалежныя ініцыятывы — кіраўнік МЗС

4 лютага, Позірк. Польшча будзе і надалей падтрымліваць беларускія незалежныя ініцыятывы, заявіў міністр замежных спраў краіны Радаслаў Сікорскі на "Форуме Касцюшкі" 4 лютага ў Гданьску. Прысвечанае Беларусі мерапрыемства арганізаванае ў рамках старшынства Польшчы ў Еўрасаюзе. Адным з найважнейшых кірункаў дапамогі …
Падзяліцца: