ААН можа стаць платформай для перамоў па вызваленні беларускіх палітвязняў, лічыць Ціханоўская

7 лютага, Позірк. Выкарыстаць сваю ролю ў Савеце па правах чалавека ААН, каб узняць пытанне вызвалення палітвязняў, заклікала Албанію дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на сустрэчы з прэм’ер-міністрам гэтай балканскай краіны Эдзі Рамам і міністрам замежных спраў Іглі Хасані.
“Паводле яе, ААН можа стаць платформай для перамоў па вызваленні палітычных зняволеных”, — паведаміла 7 лютага прэс-служба беларускага палітыка.
Падчас абмеркавання даклада аб сітуацыі ў Беларусі 3 ліпеня 2024 года ў рамках 56-й сесіі СПЧ ААН прадстаўнік Албаніі адзначыў, што “ў Беларусі стала нормай беспакаранасць за парушэнні правоў чалавека”. Тырана падзякавала беларускай грамадзянскай супольнасці “за мужную і самаадданую працу”, выказала ёй сваю падтрымку і салідарнасць і запэўніла, што “і надалей будзе падтрымліваць у барацьбе за вяршэнства права” і ператварэнне Беларусі ў “краіну, дзе кожны можа рэалізоўваць свае правы без дыскрымінацыі”.
На 7 лютага 2025 года беларуская праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі 1.230 чалавек. Насамрэч людзей, якія зазналі рэпрэсіі у той ці іншай форме, значна больш.
Албанія ў 2024–2026 гадах уваходзіць у асноўны склад членаў СПЧ ААН.
Паводле інфармацыі прэс-службы Ціханоўскай, на сустрэчы з Рамам і Хасані абмяркоўваліся пытанні прызначэння Албаніяй “спецыяльнага пасланніка або амбасадара па асаблівых даручэннях, які будзе каардынаваць сувязі з беларускімі дэмакратычнымі сіламі”; пашырэння кантактаў і супрацы з “іншымі балканскімі краінамі, а таксама стасункі з новай адміністрацыяй ЗША”; далучэння Тыраны да звароту Вільнюса ў Міжнародны крымінальны суд пра злачынствы рэжыму Аляксандра Лукашэнкі; падрыхтоўкі санкцый супраць “паплечнікаў рэжыму, прапагандыстаў, суддзяў, пракурораў, кіраўнікоў турмаў і калоній, адказных за рэпрэсіі”.
Суразмоўцы таксама абгаварылі ўдзел беларускіх дэмсіл у травеньскім саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Тыране; запуск праграм рэабілітацыі для дзяцей беларускіх палітвязняў, стажыровак для беларусаў у дзяржаўных установах Албаніі (“першыя стажыроўкі стартуюць ужо сёлета”); спрашчэнне легалізацыі беларусаў у Албаніі, выдачу “пашпартоў замежніка” і падтрымку “пашпарта новай Беларусі”.
“Раней Албанія ўвяла візавыя абмежаванні для беларускіх чыноўнікаў і дыпламатаў, але захавала бязвізавы рэжым для шараговых грамадзян. Святлана Ціханоўская падзякавала за гэтае рашэнне, адзначыўшы важнасць падзелу рэжыму і беларускага народа”, — падкрэслена ў паведамленні.
Прадстаўнікі албанскіх уладаў, як сцвярждае прэс-служба беларускага палітыка, заявілі, што Тырана “не прызнае ні вынікі фальшывых “выбараў”, ані легітымнасць Лукашэнкі, таксама паведамілі, што амбасадар Албаніі не будзе ўручаць даверчыя граматы Лукашэнку”.
Ціханоўская наведвала Албанію 5–6 лютага.
Гл. таксама:
Парламент Албаніі можа прыняць рэзалюцыю аб непрызнанні выбараў у Беларусі
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаСтаршыня Рады БНР, якая жыве ў Канадзе, параўнала Беларусь з ёй — краіна "бароніцца ад ЗША"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВ.а. прадстаўніка АПК Баркоўскі: Дзень Волі павінен быць самым шаноўным святам для Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаНа акцыі ў гонар Дня Волі ў Варшаве ксёндз Барок заклікаў “гартаваць волю”, бо “ідзе час вяртаць Беларусь”Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ аварыях, што адбыліся ў 2024 годзе з віны нецвярозых кіроўцаў, загінула на 5% больш чалавек, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць эканамічных злачынстваў за год вырасла амаль на 20% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 24 сакавіка — 27 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў у Беларусі зменшылася пагалоўе ўсіх асноўных відаў сельскагаспадарчых жывёл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства