Колькасць крымінальных спраў за кантрабанду і абарот наркотыкаў павялічылася ў 2024 годзе на 13%
7 лютага, Позірк. У 2024 годзе зафіксаваныя 553 факты кантрабанды і незаконнага абароту наркотыкаў, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
Узбуджана 310 крымінальных спраў — на 13% больш, чым 2023-м, адзначае ведамства.
Канфіскавана 1.622 тоны наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў — амаль у два разы больш, чым за папярэдні год, гаворыцца ў паведамленні.
Заяўляецца аб перахопе дзевяці буйных паставак наркотыкаў. “Забароненыя рэчывы спрабавалі правезці з дзяржаў Еўрасаюза ў Расію праз Беларусь, частка гэтых наркотыкаў магла распаўсюдзіцца і на тэрыторыі нашай краіны”, — адзначыў намеснік старшыні ДМК Эдуард Данілавіч.
На выніковай калегіі ведамства “былі адзначаныя поспехі кіналагічнай службы ДМК, дзякуючы якой удалося раскрыць 85 фактаў незаконнага перамяшчэння псіхатропаў і наркотыкаў, што на 20% больш, чым у 2023 годзе”, падкрэслівае мытная служба.
У лістападзе мінулага года былыя сілавікі з аб’яднання BelPol на аснове аналітычнай даведкі МУС, якая патрапіла ў іх распараджэнне, адзначылі, што галоўным пастаўшчыком наркотыкаў і псіхатропаў у Беларусь з’яўляецца Расія.
З дакумента, які прыкладаўся да публікацыі, вынікае, што ў першым паўгоддзі 2024 года ў Беларусі выяўлена 17 каналаў паставак забароненых рэчываў: у 14 выпадках (82,4%) наркотыкі і псіхатропы паступалі з Расіі, у двух — з Польшчы, у адным — з Літвы.
6 лістапада намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыі барацьбы з кантрабандай ДМК Сяргей Дуброўскі паведаміў аб спыненні ў 2024 годзе (на той момант) больш за 440 спробаў перамяшчэння наркотыкаў і псіхатропаў праз мяжу. Канфіскавана, паводле яго слоў, было каля 1.300 кг такіх рэчываў.
Дуброўскі заявіў, што затрыманыя партыі прызначаліся як для спажывання на ўнутраным рынку Беларусі, так і далейшага перамяшчэння на тэрыторыю Расіі.
Чыноўнік адзначыў, што “адбылося пераарыентаванне наркапатокаў на польскі і прыбалтыйскі кірунак”, пры гэтым “калегі з гэтых краін ігнаруюць сумесную працу па іх спыненні”. Вынікам гэтага ён назваў “складанасці пры ўстанаўленні ўсяго міжнароднага ланцужка паставак наркотыкаў і беспакаранасць злачынных элементаў на тэрыторыі саміх гэтых дзяржаў”.
Прадстаўнік ДМК прывёў некалькі прыкладаў затрымання буйных партый наркотыкаў і псіхатропаў у 2024 годзе. У асноўным, паводле яго слоў, яны былі звязаныя са спыненнем каналаў паставак з краін ЕС у Расію.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8–11 сакавікаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Савет Еўропы прыняць дэкларацыю ў падтрымку незалежнасці і суверэнітэту Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Пуцін паводзіць сябе, як п’яны сусед, калі не дабіваецца свайгоМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць прынятых на дадатковыя працоўныя месцы за пяць гадоў скарацілася на 7,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені па росту сельгаспрадукцыі Беларусь заняла ў ЕАЭС другое месца пасля першага годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ ЕАЭС запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у нацвалюце больш за ўсё вырасла ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваПяць дзён запар у Беларусі фіксуюцца гістарычныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка