Супрацоўнікі ДАІ прымянілі табельную зброю для спынення аўтамабіля 56-гадовага мінчаніна
11 лютага, Позірк. Пра чарговы выпадак выкарыстання супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі табельнай зброі для затрымання парушальніка паведамляе прэс-служба МУС.
Інцыдэнт адбыўся ў Асіповіцкім раёне (Магілёўская вобласць), у ДАІ “паступіла інфармацыя аб неабходнасці затрымання аўтамабіля “Сеат”, на якім перасоўваўся меркаваны зламыснік”, гаворыцца ў паведамленні.
Кіроўца, як заяўляецца, не адрэагаваў на “сігнал аб спыненні” і “паспрабаваў схавацца”, “пачалася пагоня”.
“Парушальнік наўмысна віраваў па праезнай частцы, ствараючы рэальную пагрозу іншым удзельнікам дарожнага руху. Для спынення аўто міліцыянеры прынялі рашэнне выкарыстоўваць табельную зброю. Пасля прыцэльных стрэлаў па колах мужчыну затрымалі”, — адзначае ведамства.
Паведамляецца, што аўтамабілем кіраваў 56-гадовы жыхар Мінска, на яго “складзены адміністрацыйныя пратаколы”, мужчына змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.
“Следчымі будзе дадзена прававая ацэнка яго дзеянням. Аўтамабіль даставяць на ахоўную стаянку”, — адзначылі ў МУС.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаДолар падаражэў на таргах 17 верасняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаНа складах у Мінску захоўваецца 112,4% сярэднямесячнага аб'ёму прамысловай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — жніўні з дзяржпадтрымкай пабудавана ў 1,6 раза менш жылля, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЧарговая група замежнікаў, сярод якіх грамадзяне Беларусі, выправаджаная з Грузіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка


