Мінздароўя падвысіла надбаўкі сярэдняму медперсаналу

12 лютага, Позірк. Памер і графік паэтапнага падвышэння надбавак для работнікаў з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй вызначаныя ў пастанове Міністэрства аховы здароўя № 18 ад 7 лютага.
Згодна з дакументам, апублікаваным 12 лютага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, стымуляцыйныя і кампенсацыйныя выплаты медработнікам аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі, інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі з 1 сакавіка складуць 130% акладу, з 1 верасня — 140%, з 1 снежня — 155%.
Медработнікам прыёмнага аддзялення з 1 сакавіка будзе выплачвацца надбаўка ў памеры 110% акладу, з 1 верасня — 120%, з 1 снежня — 135%.
Надбаўка для медыцынскіх работнікаў аддзяленняў (палат) для пацыентаў з парушэннем мазгавога кровазвароту (інсультам), з паражэннем спіннога мозгу, які суправаджаецца паралічамі канечнасцей і парушэннем функцый тазавых органаў, з 1 сакавіка складзе 110% акладу, з 1 верасня — 120%, з 1 снежня — 135%.
Медработнікам выязных брыгад з 1 сакавіка будуць выплачваць надбаўку ў памеры 120% акладу, з 1 верасня — 130%, з 1 снежня — 145%; фельчарам выязных брыгад, якія выязджаюць па выкліку самастойна (без урачоў) — 170%, 180% і 195% адпаведна.
Участковым медыцынскім сёстрам, медыцынскім братам, памочнікам урача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе тэрытарыяльных участкаў, медсёстрам і медбратам агульнай практыкі, фельчарам, медработнікам з сярэдняй спецыяльнай медадукацыяй фельчарска-акушэрскіх пунктаў (у тым ліку прынятым на пасаду служачага з прымяненнем вытворнага наймення “старшы”) з 1 сакавіка належыць надбаўка 110% акладу, з 1 верасня — 120%, з 1 снежня — 135%.
Галоўнай медыцынскай сястры, галоўнаму медыцынскаму брату — 95%, 105%, 120% адпаведна.
5 лютага прэс-служба Савета міністраў паведаміла, што Міністэрству аховы здароўя даручана падвысіць памеры надбаўкі работнікам з сярэдняй спецыяльнай медадукацыяй.
Ва ўрадзе адзначылі, што пастанова Мінздароўя ад 24 студзеня № 9, якой прадугледжваецца падвышэнне аплаты працы ўрачоў-спецыялістаў, “не напоўніцу ўлічвае ўнёсак сярэдняга медыцынскага персаналу ў сферу аховы здароўя і не цалкам адпавядае даручэнню кіраўніка дзяржавы пра збалансаваны рост заробку ўсіх катэгорый работнікаў”.
Намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў сферы аховы здароўя і сацыяльных паслуг у снежні 2024 года склаў 2.072,9 рубля — на 23,1% менш, чым тады быў сярэдні па краіне (2.693,9).
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы за год падаражэлі на 9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЕЭК: У Беларусі, Казахстане і Расіі ў траўні вырасла афіцыйнае беспрацоўеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь у траўні была на другім месцы ў ЕАЭС паводле падаражэння прампрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства