Чвэрць беларусаў заявіла пра зніжэнне даходаў — даследаванне BEROC
18 лютага, Позірк. Пра зніжэнне сваіх даходаў заявілі 24,7% рэспандэнтаў, якія ўзялі ўдзел у штоквартальным апытанні даследчага цэнтра BEROC, паведаміла на брыфінгу 18 лютага яго навуковы супрацоўнік Віялета Панасевіч.
Больш за палову апытаных (52%) назвалі прычынай рост цэн, кожны пяты — скарачэнне заказаў (кліентаў). На зніжэнне даходаў 19% рэспандэнтаў паўплывала змяненне курсу беларускага рубля да замежных валют. Пра скарачэнне зарплаты паведамілі 15%, скасаванне прэмій і павышэння заробкаў — 13% і 12% адпаведна.
Паводле эксперта, 43% гэтай катэгорыі рэспандэнтаў адзначылі, што даюць рады зніжэнню даходаў за кошт эканоміі на забаўляльных рэчах, 33% — скарацілі выдаткі на ежу, 27% — выдаткоўваюць зберажэнні, 26% — радзей купляюць новую вопратку, выбіраючы эканом-варыянты, 25% —пратэрмінавалі плацяжы, 15% — адклалі буйныя пакупкі.
Па 26% апытаных заявілі, што эканамічная сітуацыя ў краіне за год стала “значна або крыху лепшай” і “значна або крыху горшай”. 30% глядзяць у будучыню пазітыўна, 19% — не чакаюць нічога добрага.
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 7,1 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах за год вырасла ў 6,3 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла на 37,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за першую палову 2025 года знізіўся на 14,6% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–30 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка