Насуперак закону шклозавод “Нёман” і Мінбудархітэктуры рэкламуюць алкаголь
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 16 жніўня 2026 года ў 10:45

15 жніўня, Позірк. Шклозавод “Нёман“ (Бярозаўка, Лідскі раён Гродзенскай вобласці) і Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва рэкламуюць алкаголь насуперак закону аб рэкламе, вынікае з праведзенага “Позіркам” маніторынгу іх тэлеграм-каналаў.
14 жніўня завод паведаміў аб адкрыцці ў Архангельску (Расія) крамы “Беларуская вёска“ і прысутнасці ў ёй сваёй прадукцыі.
“Адкрыццё наведаў кіраўнік рэгіёна Аляксандр Цыбульскі. Губернатар з вялікай цікавасцю агледзеў асартымент, звярнуўшы ўвагу на вытанчанасць і высокую якасць нашых вырабаў“, — гаворыцца ў прэс-рэлізе.
Пост суправаджаецца кароткім відэазапісам і фотаздымкамі, на адным з якіх выразна бачныя бутэлькі гарэлкі “Коноплянка“ (вытворца — “Мінск-Крышталь“), якія стаяць на чатырох паліцах з цэннікамі ў расійскіх рублях, і яшчэ на адной — бутэлькі алкагольных брэндаў “Хлебная половинка“ і “БрестЪ-ЛитовскЪ“.
Паведамленне перапосціў тэлеграм-канал Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, у падначаленні якога знаходзіцца шклозавод.

Адпаведна арт. 17 закона аб рэкламе, забараняецца выява алкагольных напояў і іх спажывецкай упакоўкі, найменне відаў алкагольных напояў, за выключэннем рэкламы, якая размяшчаецца (распаўсюджваецца) у месцах продажу алкагольных напояў і на сайтах іх вытворцаў у сетцы інтэрнэт.
Шклозавод “Нёман” і Мінбудархітэктуры алкаголь не вырабляюць. У апісаннях тэлеграм-каналаў прадпрыемства і ведамства няма папярэджання, што іх можна чытаць толькі паўналетнім.
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаДля маючых патрэбу пабудавана ў паўтара раза менш кватэр, чым пяць гадоў таму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, ПалітыкаКраіны Захаду канстатуюць захаванне рэгіянальнай пагрозы з боку рэжыму ў МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства


