Толькі ў 15 раёнах Беларусі дазволена свабодна наведваць лясы
14 жніўня, Позірк. У 15 з 118 раёнаў Беларусі дазволена свабодна наведваць лясы, сведчыць інтэрактыўная карта на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
Абмежаванняў няма ў сямі раёнах Віцебскай вобласці — Верхнядзвінскім, Расонскім, Гарадоцкім, Віцебскім, Лёзненскім, Лепельскім і Чашніцкім.
Таксама свабодна наведваць лясы можна ў Хоцімскім і Касцюковіцкім раёнах (абодва — Магілёўская вобласць), Любанскім і Салігорскім (абодва — Мінская), а таксама ў Лоеўскім, Гомельскім, Веткаўскім і Добрушскім (усе — Гомельская).
Забаронена наведваць лясы ў 21 раёне. У Гомельскай вобласці гэта Нараўлянскі раён, Ельскі, Мазырскі, Жыткавіцкі, Петрыкаўскі, Калінкавіцкі, Рэчыцкі, Кастрычніцкі, Светлагорскі, Жлобінскі, Буда-Кашалёўскі, Чачэрскі, Кармянскі і Рагачоўскі, у Брэсцкай — Столінскі, у Мінскай — Слуцкі і Барысаўскі, у Магілёўскай — Слаўгарадскі, Чэрыкаўскі і Мсціслаўскі, у Віцебскай — Сенненскі.
У астатніх 82 раёнах дзейнічаюць абмежаванні, пры якіх у лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступныя пешыя прагулкі, збор ягад і грыбоў.
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 19 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 21 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



